Блоги → Театр → 

Тыдзень польскага тэатру ў Менску

2015-ты ў Польшчы афіцыйна абвешчаны Годам Тэатра, што звязана з 250-й гадавінай Нацыянальнага тэатра ў Варшаве. Юбілейным гэты год з’яўляецца і для Тадэвуша Кантара. Мы вельмі радыя, што «pARTisan», дзякуючы падтрымцы Амбасады Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусі і ў супрацы з Асацыяцыяй маладых творцаў «Да Тэатра» (Познань), таксама мае магчымасць далучыцца да святкавання.

Расклад мерапрыемстваў:

18 снежня, 19.00: УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ ТЫДНЯ

Прэзентацыя спецпраектаў альманаха «pARTisan», прысвечаных сучаснаму польскаму тэатру. Лекцыя-прэзентацыя Марты Стшалкі і Ярэка Сяйкоўскага («Тэатр Бюро Падарожжаў»). Падрабязней тут

19 снежня, 19.00: 100-ГОДДЗЕ ТАДЭВУША КАНТАРА
Лекцыя Кляўдыюша Свянціцкага (Польшча) «Тадэвуш Кантар і тэатр (пост)памяці»

Кляўдыюш Свянціцкі працаваў у Цэнтры дакументацыі мастацтва Тадэвуша Кантара «Cricoteka» ў Кракаве. Аўтар двух манаграфій — «Маленькая краіна Еўропы ў тэатры Тадэвуша Кантара» (2002), «Гісторыі тэатра Тадэвуша Кантара» (2007) — і інш. Падчас лекцыі Кляўдыюш распавядзе пра найважнейшыя аспекты феномена «тэатра смерці» Тадэвуша Кантара, звязанага з тэатрам памяці (П. Нара) і постпамяці (М. Хірш).

20 снежня, 17.00: ТЭАТР ЯК САЦЫЯЛЬНЫ ПРАЕКТ
Лекцыі-прэзентацыі Адама Бароўскага («Тэатр Восьмага Дня», Познань) і Збігнева Алкевіча («Тэатр Акадэмія Руху», Варшава).

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны!

  • 18 декабря 2015
  • Автор nevr

Статистика

15
2321

Фотогалерея

Capoeira

18 мая 2014, "Улицы города Минска"

Фотографии с уличной ходы от школ капоэйры Grupo Axe Capoeira, FICAG, FICA, Muzenza, Arte de Gingar и других

  • Автор nevr