Блоги → Субкультуры → 

DOTYK

Расклад Міжнароднага фестывалю квір-культуры DOTYK, які пройдзе ў Мінску з 24 лютага па 5 сакавіка

Сталоўка XYZ (вул. Фабрыцыуса, 4, паверх 3)

18+

24 лютага-6 сакавіка – Выстава “Мы (не) адныя”/ “We are (not) alone”.

24 лютага (пятніца)

19.00 Урачыстае адкрыццё III Міжнароднага фестывалю квір-культуры DOTYK.

20.00 Фільм адкрыцця.

23.00-5.00 DOTYK Opening Party. Bryozone (Адэса), Hyper Dead (Стакгольм), Komitet (Кіеў), p.m. (Крым), СЛЁЗЫ АМБАЛА (Кіеў), Алеся Жыткевіч (Мінск). Платны ўваход: 8 руб.
 

25 лютага (субота)

10.00-17.00 Занятак па жаночай самаабароне і асертыўнасці Wen-Do у Беларусі. ГА “Радзіслава”. РЭГІСТРАЦЫЯ** . Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю. АБАВЯЗКОВЫ ўдзел у абодва дні.

12.00 “Менскі квір-шпацыр”. DOTYK ft. MAKEOUT. РЭГІСТРАЦЫЯ**. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю.

14.30 Лекцыя “Гамафобія як біяпалітыка”. Актывіст і даследчык Раман Лексікаў (Украіна)

15.00 Спартыўны занятак з праектам для жанчын “Здольная”. Запрашаем усіх людзей, якія ідэнтыфікуюць сябе як дзяўчына/жанчына, або маюць жаночы вопыт сацыялізацыі. РЭГІСТРАЦЫЯ**. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю.

16.00 Дыскусія “Прайд як канцэпцыя ў розных кантэкстах”. Удзельні_цы: праваабаронца, удзельніца аргкамітэту Мінск-Гей-Прайд 2014 Кацярына Борсук   (Беларусь), праваабаронцы, удзельні_цы аргкамітэту Балтыйскага Гей-Прайду 2016 Вірджынія Прасміскайтэ і Уладзімір Сімонко (LGL-Литва), каардынатарка праграмы “Гендарная дэмакратыя” Фонду імя Г.Бёлля ва Украіне, удзельніца аргкамітэту Кіеў Прайд-2016 Ганна Даўгапол (Украіна).

18.00 Праграма шведскіх кароткаметражных фільмаў “Простае жыццё” (Швецыя). Фільмы ідуць на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

19.30 Прэзентацыя Стакгольмскага кінафестывалю “Queer Cinema” (Швецыя). Прэзентацыя адбудзецца на англійскай мове з перакладам на рускую.

21.00 Кінапаказ “Пераўтвараючыся ў Эн-Крысцін”, рэж. Хелена Ісаксон Бэк/2015/58 хвілін (Швецыя). Фільм ідзе на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

22.30 DOTYK-Lounge. DJ Scarlett (Беларусь).

26 лютага (нядзеля)

10.00-17.00 Занятак па жаночай самаабароне і асертыўнасці Wen-Do у Беларусі. ГА “Радзіслава”. РЭГІСТРАЦЫЯ**. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю. АБАВЯЗКОВЫ ўдзел у абодва дні.

12.00 Экскурсія па выставе “Мы (не) адныя”/ “We are (not) alone” з яе куратар_камі і ўдзельні_цамі.

13.30 Варкшоп “Тэатр прыгнечаных: кіраўніцтва па рашэнні канфліктаў і абмеркаванні праблем”. Даследчыца Лена Агарэлышава (Беларусь).

15.30 Праграма кароткаметражных фільмаў расійскіх рэжысёра_к “Адзін дзень з жыцця…”. Міжнародны ЛГБТ-кінафестываль “Бок о бок” (Расія).

16.30 Q&A з арганізатар_камі Міжнароднага ЛГБТ-кінафестивалю “Бок о бок” (Расія)

18.00 Кінапаказ “Саніта” рэж. Рахсарэ Гаем Магамі/2015/90 хвілін (Германія, Швейцарыя, Іран). Фільм ідзе на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

19.30 Варкшоп “Міграцыя і бежанства: ЛГБТ-аспект”. Мастак і сацыяльны працаўнік берлінскага цэнтра для бежанцаў Міша Бадасян (Германія) ft. Праваабарончая арганізацыя Human Constanta (Беларусь).

3 сакавіка (пятніца)

18.30 Лекцыя “Цялеснасць і сэксуальнасць у перформансе”. Выкладчыца і даследчыца Ірына Гарошка (Беларусь).

20.00 Кінапаказ “Грэшнік у Мекке” рэж. Парвез Шарма/2015/79 хвілін (Індыя, Саудаўская Аравія, ЗША). Фільм ідзе на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

21.30 Вячэра-гутарка з госцем “Патрабаванне, жаданне, закон”. Гісторык і тэарэтык мастацтва, галоўны рэдактар інтэрнэт-часопіса “Разногласия” (colta.ru) Глеб Напрэенка (Расія).

4 сакавіка (субота)

10.30 Варкшоп Мілоты Сідаравай “Гендэрна нейтральныя спартыўныя пляцоўкі“. Праект “Здольная” ft. Мінская Урбаністычная Платформа. РЭГІСТРАЦЫЯ**. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю. АБАВЯЗКОВЫ ўдзел у абодва дні.

12.00 “Менскі квір-шпацыр”. DOTYK ft. MAKEOUT. РЭГІСТРАЦЫЯ**. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю.

12.00 Ларп “Ларп як спосаб даследавання гендарных пытанняў”. ГА “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ”. РЕГІСТРАЦЫЯ па электроннай пошце gender.relatedlarp@gmail.com да 20 лютага.

15.30 Artist talk з удзельні_цамі выставы “Мы (не) адныя”/“We are (not) alone”: Аліса Олева (Расія-Вялікабрытанія), Міша Бадасян (Германія).

17.00 Дакументальны спектакль «Шэрая вясёлка» рэж. Валянціна Мароз/50 хвілін (Беларусь). Выпускны праект студэнтаў European College of Liberal Arts in Belarus.

19.00 Канцэрт этна-экстрым гурта “ИВА НОВА” (Санкт-Пецярбург). DOTYK ft. ГА “Радзіслава”. Платны ўваход: 5 руб.

23.00-5.00 DOTYK Closed – Gender Changer party w/DJs Pogodina + Scarlett. Платны ўваход: 6 руб.

5 сакавіка (нядзеля)

11.00 Варкшоп Мілоты Сідаравай “Гендэрна нейтральныя спартыўныя пляцоўкі“. Праект “Здольная” ft. Мінская Урбаністычная Платформа. РЭГІСТРАЦЫЯ**. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю. АБАВЯЗКОВЫ ўдзел у абодва дні

12.00 Жывая Бібліятэка “Сустрэча з Іншым”.

16.00 Праграма кароткаметражных фільмаў #5films4freedom (Вялікабрытанія). Фільмы ідуць на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

17.00 Лекцыя “Кароткая гісторыя гомасэксуальнасці ў Расіі (XVIII-XX ст.): разметка даследчага поля”. Гістарыца, старшая выкладчыца Школы гістарычных навук НДУ ВШЭ Ірына Ралдугіна (Расія).

19.00 Фільм закрыцця.

21.00 Урачыстае закрыццё III Міжнароднага фестывалю квір-культуры DOTYK. Эльзас (Мінск), Under the roof (Мінск).

6 сакавіка (панядзелак)

19.00 Лекцыя “Апісанне рамантычных прыгод: дзённік савецкага латвійскага квір-мужчыны і мінскі эпізод 1952 года”. Доктарка гісторыі, старшая навуковая супрацоўніца Інстытута латвійскай гісторыі пры Латвійскім універсітэце Інэта Ліпша (Латвія). Лекцыя пройдзе на расейскай мове.

 

*УВАХОД на ўсе мерапрыемствы фестывалю за выключэннем канцэртаў і вечарын ВОЛЬНЫ!

** За інфармацыяй аб рэгістрацыі сачыце ў сацыяльных сетках арганізатара_к.

У афішы магчымы змяненні.
 

  • 3 февраля 2017
  • Автор nevr

Статистика

15
2320

Фотогалерея

7Раса

16 апреля 2010, "Реактор"

Фотографии с концерта группы 7Раса

  • Автор serrada