Блоги → Субкультуры → 

Тыдзень беларускага мыслення

З 19 па 25 верасня ў Беларусі пройдзе “Тыдзень беларускага мыслення”. Арганізатары падрыхтавалі дзясяткі разнастайных мерапрыемстваў, якія аб’яднаюць не толькі і не столькі філосафаў і мысляроў, але ўсіх беларусаў, здольных выказвацца свабодна ды абгрунтавана.
 

Распачнецца “Тыдзень” адкрыццём выставы “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.

Яшчэ 30 гадоў таму выразы “беларускае мысленне” ці “беларускі філосаф” гучалі ледзь не як аксюмарон. Цягам некалькіх папярэдніх стагоддзяў пры ўсіх уладах беларуская думка мэтанакіравана ігнаравалася і заганялася ў фармат песень-жальбаў.

Аднак пры першай гістарычнай магчымасці беларусы распачалі культурнае вызваленне стварэннем свайго інтэлектуальнага дыскурсу. Гэта выявілася ў другой палове 1980-х гадоў праз шматлікія філасофскія развагі ў самых розных выданнях, а ад пачатку 1990-х выбухнула вялікай колькасцю інтэлектуальных часопісаў, зборнікаў, анталогій ды энцыклапедый.

Выстава “Cogito Albarutheniae” (“Мыслю Беларусь”) дазваляе пабачыць і ацаніць гэты фантастычны феномен і пераканацца, што Беларусь – краіна мысляроў.

Урачыстае адкрыццё выставы і “Тыдня беларускага мыслення” адбудзецца 16 верасня ў прасторы “Корпус 8”.

Вядзе адкрыццё філосаф Валянцін Акудовіч.

Удзельнічаюць стваральнікі прасторы сучаснага беларускага мыслення: Ігар Бабкоў, Валер Булгакаў, Сяргей Дубавец, Ірына Дубянецкая, Уладзімір Мацкевіч, Уладзімір Някляеў, Сяргей Санько, Таццяна Шчытцова, Валер Булгакаў, Уладзімір Някляеў.

16 верасня (пятніца)
Прастора “Корпус 8” (пр. Машэрава, 9)
19.00
Уваход вольны!

Арганізатары выставы: Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь“, Лятучы ўніверсітэт, Беларускі Калегіум.
 

  • 13 сентября 2016
  • Автор nevr

Статистика

15
2251

Фотогалерея

Концерт группы Lюk

7 марта 2010, "Реактор"

Фотографии с концерта группы Lюk, при участии группы CherryVata

  • Автор deadhamster