Блоги → Субкультуры → 

Дні роднай мовы

19 і 21 лютага «Арт Сядзіба» ладзіць «Дні роднай мовы» з вялікай культурнай праграмай
 

Ужо традыцыйна ў Беларусі апошнія дні лютага прысвечаныя роднай мове. Ва ўніверсітэтах і клубах праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі — і ўсё прысвечана беларускай мове.

19 лютага з 17.00 да 22.00 у прасторы «Мёд» (вул. Талбухіна 4, 3 паверх) «Арт Сядзіба» ладзіць «Дні роднай мовы»: у праграме прэзентацыя папулярных беларускамоўных настольных гульняў, адбудуцца выступы паэтаў і музычных гуртоў.

21 лютага — спектакль «Браніслаў. Сцэны з жыцця ды сноў»

 

Праграма 19 лютага:

17.00 — 19.00: Гульнятэка. Кожны жадаючы зможа згуляць у беларускамоўныя настолкі: «Разам», «Яшчарка», «Казачнік», «1514», «Мова»;

19.00 — 20.00: «Вялікі паэтычны ART JAM»: Анхела Эспіноса, Віктар Жыбуль, Алесь Плотка, Воля Чайкоўская, Кацярына Массэ;

20.00 — 21.00: Музычная частка: Martin S., Сяргей Башлыкевіч, Пётр Клюеў;

21.00 — 22.00: «Спеўны сход»;

На працягу ўсяго дня: Квэст+шоу ў віртуальнай рэальнасці ад суполкі «Шукай.BY».

Прэзентацыя пятага нумару часопіса ALOVAK.

21 лютага адбудзецца паказ спектаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцця ды сноў» паводле аднайменнай п’есы Эльдара Бякірава.
Спектакль «Браніслаў» прысвечаны Браніславу Тарашкевічу, выдатнаму навукоўцу, беларускаму дзеячу, чалавеку ахвярнаму і адважнаму.

Многія чулі, што Тарашкевіч распрацаваў класічную граматыку і правапіс беларускай мовы. Але пра ягоны пакручасты і трагічны лёс, пра які можна напісаць не тое што п’есу, а нават раман, амаль ніхто не ведае. Варта наведаць.
 

 

 

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны. Уваход на спектакль 21 лютага па папярэднім запісе. Колькасць месцаў абмежаваная. Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на пошту artsiadziba@gmail.com.

  • 9 февраля 2016
  • Автор nevr

Статистика

15
2323

Фотогалерея

Flёur

7 ноября 2010, "Реактор"

Фотографии с концерта группы Flёur

  • Автор nevr