Блоги → Фото → 

ПРАФОТА-2017

З 8 па 30 чэрвеня ў творчай прасторы ЦЭХ пройдзе выстава пераможцаў конкурсу праектнай фатаграфіі і лічбавага сторытэлінгу ПРАФОТА-2017
 

У ЦЭХу будуць прадстаўлены 23 праекты фіналістаў — Максіма Багдановіча, Сяргея Балая, Аляксандра Васюковіча, Дзяніса Галавея, Сяргея Гудзіліна, Дзіны Даніловіч, Сяргея Канапляніка, Сяргея Лескеця, Аляксандра Міхалковіча, Аляксея Навумчыка, Дзмітрыя Новікава, Лесі Пчолкі, Вольгі Савіч, Максіма Сарычава, Дар’і Царык, Аляксея Шлыка.

 

Прэмія ПРАФОТА ўручаецца трэці раз. Сёлета конкурс праходзіў ў трох намінацыях: дакументальная фатаграфія, арт-фатаграфія і лічбавы сторытэлінг.

Было атрымана 79 заявак ад 52 аўтараў і аднаго калектыву. З іх 34 дакументальныя праекты, 29 — арт-праекты і 12 лічбавых.

У складзе журы фатаграфічнай намінацыі былі Ганна Шпакава (старшыня журы), Сяргей Шабохін, Нэстан Ніжарадзэ, Кім Кнопэрс, Дыдз’е дэ Фаі, Гэнрык Кастэнскаў. Журы для намінацыі «Лічбавы сторытэлінг» склалі Хасэ Баўтыста, Марыя Куркута, Гэнрык Кастэнскаў.
 

Прысвячаецца памяці фотажурналіста Стэнлі Грына. Куратарка Ганна Шпакава.


 

 

Экспазіцыя даступна да 30-га чэрвеня штодня, ад 12.00 да 21.00.
Уваход 4р (2р ільготны).

  • 8 июня 2017
  • Автор nevr

Статистика

15
2320

Фотогалерея

Фаер-шоу

6 октября 2009, "Улицы города Минска"

Фотографии с фаершоу: трюковой театр Kresiva, театр огня Стихии мира, театр огня Элементаль и другие

  • Автор nevr