Блоги → 

Музыка

Белорусская музыка. Альтернативная? Настоящая! Белорусские группы. Альбомы. Интервью. Клипы. Афиша Минска. Обзоры интересных музыкальных событий. Фотографии с концертов, фестивалей и вечеринок. 

Музыка → "DeJa vu" ад "Голай манашкі"

Гурт "Голая манашка" прэзентаваў новы сінгл на Еўрарадыё
 

 

У песні лідар каманды Фёдар Жывалеўскі заклікае слухача не бегчы ад адзіноты.
 

Слухаць "Голая манашка" - "DeJa vu" на Soundcloud.

  • 2 февраля 2017
  • Автор nevr

Музыка → На «Гульню ў праўду» Naka Piano збіраюць грошы праз краўдкампанію

Naka Piano вядзе краўдкампанію па папярэдняй замове новага альбома «Гульня ў праўду» і квіткоў на прэзентацыю.

 

Над праектам працуюць не толькі Наста і Іра, але і мастачка Наста Шастак. Было бы занадта сумна проста выпусціць другі альбом, таму гурт стварае монаперфоманс, які патрабуе рэжысуры, касцюмаў, сцэнаграфіі.


"Альбом - плод перажыванняў галоўнай гераіні, істоты з вялікай колькасцю птушак унутры. Альбом "Гульня ў праўду" - гэта суцэльная музычная кампазіцыя, умоўна падзеленная на асобныя песьні. Нам няма за што да і няма дзеля чаго выдаваць яго без вашай подтрымкі. Калі ласка, замоўце ўжо сёння новую кружэлку ці квіткі на канцэрт - гэтым вы акажаце неаценную падтрымку праэкту!"

 

 

 

  • 1 февраля 2017
  • Автор nevr

Музыка → Еще одной крепостью «Игры Престолов» станет Bastille: открыты подробности последнего сезона!

Накануне выступления группы в Минске 1 марта стало известно, что Bastille снялись в последнем сезоне «Игры престолов». Кого именно они сыграют, пока неизвестно. Сцены с музыкантами уже полностью отсняты и переданы в монтажную студию.
 

Фанаты «Игры Престолов» в ожидании седьмого сезона строят самые невероятные предположения: стена падет не по причине неожиданно теплой зимы – рухнет заклятие, делающее ее неприступной. Может выясниться, что Джон Сноу, Тирион и Дейнерис состоят в тесном родстве. А у Бриенны Тарт намечается романтический поворот в судьбе, и замешан в нем будет Джейме Ланнистер. Но пока это только догадки.

Зато сегодня стало точно известно, кого мы увидим в седьмом сезоне – группу Bastille в полном составе. В интервью журналу Vogue обаятельный фронтмен коллектива Дэн Смит признался, что все эпизоды с участием группы были отсняты на прошлой неделе в карьере Волф Хилл в Северной Ирландии и уже отправлены на студийную обработку.

Читать дальше →

  • 1 февраля 2017
  • Автор nevr

Музыка → ИП#СКАЗОЧНОЕБАЛИ

Вчера на "Першаку" лакшэри-бэнд "Ландыш $ Сахара" презнтовали свой дебютный альбом "ИП#СКАЗОЧНОЕБАЛИ"
 

«Ландыш $ Сахара» – это акустический домашний проэкт Анны Ждановой и Марии Лысенко, двух лакшэри-гетер минской реальности. Их песни - про простые, понятные, а временами и злободневные вещи: почему мы не падаем с хулахупом, за что любим JP Chenet и как спастись от тунеядства. А главное - как сохранить беспечность, когда твои трусики уносит отлив на Бали. Но ты это, наверное, и сама знаешь, правда?

Слушать "Ландыш $ Сахара" - "ИП#СКАЗОЧНОЕБАЛИ" на bandcamp.com

«Ландыш $ Сахара» про релиз:

"В эти дни климатической и жизненной неопределённости мы понимаем, насколько важен солнечный свет и витаминный коктейль для души. Поэтому наш альбом такой тропический, прямо как Palmolive passion fruit. Мы активно пропагандируем всё свежее и новое: новые мысли, новые чувства, честность. Мы за то, чтобы не стесняться своих желаний: хочешь отдохнуть - отдыхай, не хочешь работать - не работай, хочешь выпить вина - выпей! Мы поём про то, что любим всем сердцем: сумки, туфли, пожарные, дорогие сыры и что-то ещё...  «Любовь - это твой спасательный костюм в любой сезон, и она всегда тебе к лицу!», – так мы думаем и научим этому и вас, дорогие друзья. Подчинитесь, и вам понравится!"

  • 28 января 2017
  • Автор nevr

Музыка → ВДНК або дзiця шасці бацькоў

Сёння на «Першаку» адбылася з’ява сусветнай значнасці, фігуральна кажучы: выдаюцца два гурты, якія на космасе сабаку з’елі. На ўнутраным, вядома. Сустракайце: сумесны спліт-рэліз рэтрафутурыстычнага «Громыки» і сюрэалістычнай «Кассиопеи».
 

Калі Савецкі Саюз накрыўся вечкам, макаўка ўлады – чарнабровыя мальцы на чале з партрэтам Андрэя Андрэевіча Грамыкі – дыслакаваліся падалей ад Зямлі ў адкрыты космас, каб нарэшце спакойна заняцца любімай справай: насупваннем броваў пад цяжкія рамонсавыя рыфы і піліканнем на электроннай валынцы – стылафоне (ад слова «стыль»).

Там пасля некалькіх светлавых гадоў і выпітых парсекаў яны натыкнуліся на апошніх коміваяжораў міжзоркавай харобрасці і буфанады, якія працягвалі на мове музыкі трансляваць становішча ў сузор’і Касіяпея для нашчадкаў Грамазекі і птушкі Гаваруна. У выніку энергіі перакрыжаваліся, астранаўты абмяняліся касмічнымі цюбікамі – і нарадзіўся спліт (не блытаць са спліфам).

Прадстаўляем вашай увазе сплаўленае, як сырок «Дружба», сумеснае пасланне з шасці трэкаў ад расійскага «Громыки» і беларускай «Кассиопеи», дзе першыя дзве кампазіцыі – гэта класічныя хіты «Говорил я вам» і «Если», другія дзве – перакрыжаваныя на іх каверы, і яшчэ дзве – цалкам новыя песні «Майский жук» ад «Кассиопеи» і «Сердца частица» ад «Громыки». Налятай!

Слухаць «Громыка» & «Кассиопея» - ВДНК на Першаку.

А зусім хутка, 10 снежня, гэты самы спліт можна будзе пачуць жыўцом.

  • 5 декабря 2016
  • Автор nevr

Музыка → «Народны альбом» дазволілі ў Менску!

Ідэолягі Менгарвыканкаму дазволілі агенцтву «Шаблі» правесьці канцэрт праекту «Народны альбом» у менскім Prime Hall 24 лютага.

«Я выказваю ўдзячнасьць кіраўніцтву пляцоўкі за заключанае пагадненьне арэнды; Галоўнаму ўпраўленьню ідэалягічнай працы, культуры і ў справах моладзі Менгарвыканкаму — за ўзгадненьне мерапрыемства. У год культуры — больш культурных падзеяў!» — піша на Facebook кіраўнік агенцтва Ўладзімер Шаблінскі.

«Народны альбом» — канцэптуальны праект, што распавядае пра жыцьцё Заходняй Беларусі ў 1920-1930 гадах. Супольны праект зьявіўся дзякуючы Міхалу Анемпадыставу, якому належаць аўтарства ідэі і ўсіх тэкстаў. Вольскі разам зь Анемпадыставым напісалі ў 1999 годзе аднайменную п’есу, што грунтуецца на пэрсанажах альбому. «Народны альбом» быў прызнаны найлепшым праектам году на «Рок-каранацыі» 1997 году, песьні зь яго, напрыклад «Край ты мой, край» і «Простыя словы», сталі гітамі.

2 снежня стартаваў продаж квіткоў на "Народны альбом". У першы дзень іх можна было набыць за 35 рублёў (танцпляц) без нацэнкі па адрасе Калініна, 5, а таксама на сайце ticketpro.by (з нацэнкай). Зараз кошт квіткоў складае 60 рублёў.

  • 5 декабря 2016
  • Автор nevr

Музыка → SFL і іх дэбютны "Sweet&Sour"

Сваю дэбютную плытку прэзентаваў на Першаку дыска-панкавы гёрлз-бэнд з Менску "SFL"
 

Расшыфраваць абрэвіятуру SFL можна як "Sisters Faith Life", што ў перакладзе з ангельскай азначае "Сёстры Вера Жыццё". Вакал з ударнымі, гітара, клавішы – дзяўчат проста прэ ад сваёй творчасці, а тут яшчэ і падзяліцца са слухачамі можна.

SFL пра рэліз:

"Альбом пісалі падчас навучання ва ўніверсітэтах. То-бок гадоў гэтак пяць... Мы не прытрымліваемся аніякага стылю, бо стыль – гэта шаблон, а шаблоны не спрыяюць палёту душы. Над тэкстамі мы таксама не думалі, галоўнае – музыка і як на яе кладуцца словы, гэта нашыя пачуцці і не болей. І аніякай рамантыкі, галоўнае! Пра каханне няхай хтосьці іншы спявае".

Слухаць SFL - "Sweet&Sour" на Першаку.

  • 1 декабря 2016
  • Автор nevr

Музыка → Белые ковры, безглютеновое пиво и белорусские деликатесы для консульства Кадебостана в Республике Беларусь

Среди меломанов уже прошел слух о том, что Республика Кадебостан планирует открытие консульства в Беларуси. Первую делегацию Минск встретит 25 ноября в Prime Hall, а пока нам удалось узнать, какие требования предъявляет представительство Кадебостана к организации официальной встречи.

Читать дальше →

  • 16 ноября 2016
  • Автор nevr

Музыка → Лявон Вольскі – Псіхасаматыка

Лявон Вольскі прадставіў альбом «Псіхасаматыка». Новы дыск складаецца з 16 песень, падзеленых на дзве цалкам розныя па гучанні часткі: «Горад» і «Лес».

– Гэты альбом для мяне нязвыкла асабісты. Шмат у якіх песнях сканцэнтраваныя вельмі асабістыя думкі, пачуцці, эмоцыі і перажыванні, – распавядае Лявон Вольскі. – У ім шмат новага для мяне – у падыходзе да тэксту, мэлодыі, гармоніі. І, разам з тым, шмат майго традыцыйнага. Так атрымалася, што «Псіхасаматыка» – гэта водападзел паміж тым, што было і тым, што (спадзяюся!) будзе. А яшчэ дзве паловы альбому, дзве плыткі – гэта і дзве паловы беларуса: Каляды і Раство, Новы год і стары Новы год, Вялікдзень і Пасха, паганства і хрысціанства. Два бакі аднаго мэдалю, дзьве душы.

Паслухаць альбом Лявон Вольскі – "Псіхасаматыка" на SoundCloud

Уся студыйная праца была зроблена ў Вільні з нарвежскім саўндпрадусарам Снорэ Бергерудам, які таксама адказваў за мінулы альбом Вольскага «Грамадазнаўства» (2014). Менавіта ён і запрапанаваў Лявону канцэпцыю з двух альбомаў у адным. Менавіта так, на двух CD, будзе надрукаваны фізічны наклад «Псіхасаматыкі», які можна будзе набыць 3 снежня на прэзентацыі ў Вільні.

Читать дальше →

  • 15 ноября 2016
  • Автор nevr

Музыка → Akira Yamaoka

7 ноября 2016, Re:Public. Автор: ekaterina_artimenya

Фотографии с концерта Akira Yamaoka в Минске

  • 11 ноября 2016
  • Автор nevr

Статистика

15
2315

Фотогалерея

Scar Symmetry

1 марта 2014, "Re:Public"

Фотографии с концерта группы Scar Symmetry в Минске

  • Автор marina_serebryakova