Блоги → Музыка → 

“Народны альбом” стане хэдлайнерам сёлятняга “Вольнага паветра”

15 ліпеня на хутары “Шаблі” пройдзе фестываль “Вольнае Паветра”. Хэдлайнерам оўпэн-эйра сёлета стане культавы мюзікл “Народны альбом” з удзелам Лявона Вольскага, Змітра Вайцюшкевіча, Касі Камоцкай, Веранікі Кругловай і іншых выбітных беларускіх музыкаў, паведамляе Еўрарадыё.

Дзеянне на сцэне будзе адбывацца ў менш кансерватыўным выглядзе, ? кажа арганізатар фэсту Уладзімір Шаблінскі. ? Улічваючы, што няма абмежаванняў па таймінгу, па здымках відэаверсіі і іншых момантах, то выступ атрымаецца больш разняволеным і свабодным. Мы не вязем ніякіх дэкарацый, гэта будзе канцэрт. То бок заднік мы павесім, таму электронныя дэкарацыі застануцца, але касцюміраванага шоў не будзе. Будуць нейкія іншыя змены, але творчай часткай займаецца Лявон Вольскі”.

Разаграваць публіку перад “Народным альбомам” будуць гурты The Super Bullz, Pomidor/Off ды Yegor Zabelov Trio. Сёлета фестываль будзе праходзіць у адзін вечар, але арганізатары прапануюць адпачываць на хутары ўсе выхадныя.

Традыцыйна, пры наяўнасці квітка, да нас можна прыязджаць з намётамі ў пятніцу 14 ліпеня ўвечары, ? кажа Уладзімір Шаблінскі. ? Усялякія традыцыйныя забавы хутара таксама пачнуцца ў пятніцу. Але ўласна канцэртная праграма пачнецца ў субботу ў 18:00. З’яжджаць з хутара можна да вечара нядзелі”.

Сёлетні фестываль “Вольнае паветра” было вырашана прысвяціць памяці Ганны Вольскай. Жонка Лявона Вольскага, прадусарка “Крамбамбулі” і сольных праектаў музыкі памерла ад анкалогіі 23 сакавіка 2016 года.

Квіткі на фестываль каштуюць 35 рублёў, набыць іх можна ў Тэатральнай касе на Калініна, 5 у Мінску. Электронныя квіткі даступныя ў любой кропцы Беларусі праз сайт ticketpro.by. У дзень мерапрыемства квіткі падаражэюць да 50 рублёў, так што, спяшайцеся. Самыя апошнія навіны пра падрыхтоўку да фестывалю будуць публікавацца на сайце shabli.by і ў сацыяльных сетках.

Тэлефон інфалініі: +375 17 395 05 65; +375 33 6555596

  • 25 мая 2017
  • Автор nevr

Статистика

15
2320

Фотогалерея

Концерт The Toobes

16 октября 2009, "Реактор"

Фотографии с концерта группы The Toobes

  • Автор vasukovich