Блоги → Музыка → 

BRUTTO - "Рокі"

У сеціве, са спазненнем амаль ў год, з'явіўся новы паўнафарматнік гурта BRUTTO

Барыкадныя паэты Brutto выдаюць свой новы – трэйці – паўнафарматнік «Рокі». На свежаспечанай плытцы герой сутыкаецца з усё новымі геапалітычнымі хімерамі, але змагацца з імі ўжо няма жадання – дастаткова проста выключыць тэлевізар, радыё і перастаць чытаць газеты (пра што ён ведаў яшчэ ў 2014-м). Ён частуе анархіста папяроскай і сыходзіць у свет лірыкі.

Слухаць BRUTTO - "Рокі" на Soundcloud.

Вось што пра рэліз кажа Міхалок: «Мы запісалі гэты альбом яшчэ ў 2016 годзе. Мы празявалі “старт”. Але так нават весялей. Бо нават з дрэнным стартам можна прыйсці да “фінішу” першым! BRUTTO сыходзіць з Вялікай Палітыкі (там усё зразумела) у Вялікую Рэлігію (там усё туманна). Sequere Deum!»

У новы LP увайшлі 12 трэкаў, сярод якіх ? рэфармаваныя "ляпісаўскія" "Матрёшка" і "Телевизор", кавер на хіт брытанскай поп-спявачкі Кім Уайлд "Cambodia" 1981 года, ужо вядомыя "Середні віки", "Рокі", "Чёрный Обелиск" і шэраг новых кампазіцый.

  • 1 мая 2017
  • Автор nevr

Статистика

15
2321

Фотогалерея

Критическая Масса

30 мая 2008, "Улицы города Минска"

Фотографии с Критической Массы в Минске

  • Автор sart