Блоги → Музыка → 

"Icarus Messerschmitt" ад школьных настаўнікаў Autonomicon

Беларуска-польскі гурт Autonomicon, у якім граюць тры школьныя настаўнікі, прадстаўляе на Еўрарадыё свой чацвёрты альбом "Icarus Messerschmitt". Кружэлка запісвалася амаль чатыры гады ў Беларусі, Польшчы, Германіі і В'етнаме.
 

"Гэта падарожжа ў краіну змрочных станаў псіхікі, туды, дзе не хочацца заставацца, але прыходзіцца ("Менск-непераменск"). Гэта дэканструкцыя мелодыкі і эмацыйнасць ("Зверь", І "Усё ж такі цяплей"). Гэта спроба паставіць дыягназ сучаснаму грамадству ("Там обедают удилами"), а таксама спроба намацаць беларускі дыскурс і сябе ў гэтым дыскурсе ("Дрыгва сапіенс", "Шыва прызямліўся ў Гародні", "Тры мацi")", ? апісваюць альбом музыкі.

Яны падкрэсліваюць, што канцэпцыя LP ? гэта шлях ад адчайнага бездапаможнага жаху да надзеі.

 

Кружэлку складаюць 12 кампазіцый, некаторыя з якіх ужо вядомыя па некалькіх ЕР гурта, а таксама новыя трэкі.

Слухаць Autonomicon - "Icarus Messerschmitt" на Soundcloud.
 

Паводле канцэпцыі, Autonomicon ? адкрыты гурт (створаны ў 2004-м), да якога можна далучацца онлайн. Гэтым разам, апроч школьных настаўнікаў, над дыскам працавалі музыкі гуртоў Earworm, "Пагост", "Лола". Графічным афармленнем займаўся мінскі ілюстратар Алекс Навіцкі. За тэксты ў гурце адказныя паэткі Дзіна Мележ, Ульяна Заварацiнская, Марэла Язерская.

Музыка гурта ? гэта сумесь наіўных на першы погляд lo-fi балад, падобных да Velvet Underground, і шумавых эфектаў, якія могуць нагадаць пра японскую minimal noise і glitch-сцэну. Часта гэта эксперыментальная музыка, як па форме, так і па змесце. У сваіх песнях Autonomicon нярэдка даследуюць цёмны бок чалавечай душы, часта можна знайсці адсылкі да твораў літаратуры, цытаты і своеасаблівую постмадэрнісцкую гульню са слухачом.

  • 7 апреля 2017
  • Автор nevr

Афиша

01 Мая (понедельник)

06 Мая (суббота)

12 Мая (пятница)

13 Мая (суббота)

14 Мая (воскресенье)

18 Мая (четверг)

Вся афиша →

Статистика

15
2251

Фотогалерея

Drum Ecstasy

19 июня 2014, "TARANTINO"

Фотографии с концерта группы Drum Ecstasy

  • Автор victoria_shchukevich