Блоги → Музыка → 

The Glitchhh - "Cordyceps"

Сёння на «Першаку» выйшаў дэбютны альбом менскага рок-гурта The Glitchhh . Гітары, якія распавядаюць гісторыі, ударныя, што крышаць усе сумневы, і запрошаныя вакалісты, якія пазначаюць контуры, – слухай паліморфны лонгплэй інструментальных майстроў. Ідэальны саўндтрэк для ўнутранага дыялогу.


Слухаць The Glitchhh - "Cordyceps" на bandcamp.com

Вось што кажуць самі The Glitchhh пра рэліз: "Наш дэбютны альбом – гэта свайго роду квінтэсенцыя творчага шляху гурта на дадзены момант. На ім частка кампазіцый запісана яшчэ задоўга да з’яўлення групы (напрыклад, Hollow была створана гітарыстам і заснавальнікам яшчэ ў 2008 годзе), частка з’явілася наўпрост на студыі ў момант запісу (R.I.C.O.). У альбоме нам хацелася захаваць асноўную ідэю нашага гучання: граць танцавальную і электронную музыку пры дапамозе выключна жывых інструментаў.

Таксама мы дадалі на наш альбом некалькі вакалістаў, трубу і GameBoy. Наконт апошняга былі сумневы, бо 8-бітны гук – ужо не зусім жывы інструмент, але тое, як Жэня (вакаліст гурта That’s My Kingdom ) стварае гэтыя партыі, не пакінула нам выбару: «Крута, пакідаем!»"

Заўтра, 23 сакавіка, музыкі граюць у «Планетарыі», а на наступным тыдні, 30-га, у бары «Брюгге » адбудзецца вялікая прэзентацыя альбома з крутым візуальным шоу, свежанькім мерчам ад гурта і шматлікай колькасцю фітуль. Сярод заяўленых: вакаліст Plumbum і NABR Воўка Плюмбум , вакаліст Zolki Band f.s.t., вакаліст That's My Kingdom Яўген Мінус, Harmonix College і вакаліст Tok Rukoo Вадзім Хейфец. Раім не прапусціць!

  • 22 марта 2017
  • Автор nevr

Статистика

15
2293

Фотогалерея

Guano Apes

19 мая 2015, "Re:Public"

Фотографии с концерта группы Guano Apes в Минске

  • Автор marina_serebryakova