Блоги → Музыка → 

«Гендерный баланс» Сяргея Пукста

Некалькі тыдняў таму Сяргей Пукст прадставіў на Першаку свой пяты сольны альбом пад назвай "Гендерный баланс", які створаны ў небывалым жанры - аўдыяфільма.
 

Альбом Пукста «Гендерный баланс» – гэта гісторыя вусеня, ці ўмоўнага Нэа, які прарываецца праз інфармацыйны трындзёж сучаснага грамадства і пасля яго смерці ўсведамляе, што сарамлівасць і непрыгажосць – гэта такая ж самая няпраўда, якой у выглядзе грымаскі ты прыкрываеш свае ўнутранае ззянне.

Слухаць Сяргей Пукст - "Гендерны баланс" на bandcamp.com

Вось што кажа сам Сяргей Пукст пра гэты рэліз: "У мяне ёсць стары покетбук з андроід-функцыяй 1.1. І мне неяк спадабаўся яго голас. Ён, відаць, не быў моцна распрацаваны, таму і стаў самым прыдатным. Характэрныя збіўкі, нетраплянне ў інтанацыю, невымаўленне слоў – усё гэта адмяніла пафас тэксту і зрабіла яго крыху больш адхіленым, двухсэнсоўным і іранічным. Увесь лявацкі пафас стаў не такім плакатным і адназначным.

Першапачаткова я запісаў музыку, якая, відавочна, была кінематаграфічнай. Я зразумеў, што форма рыфмы – песні ці рэпу – сёння ў мінулым. Сёння трэба казаць думкі, якія ніякім чынам не аформлены. Калі ты кажаш у рытме, то ты падпарадкоўваешся рытму, а не сэнсу. А тут чысты тэкст і чыстая музыка, якія суіснуюць поліфанічна. Яны ніяк не падкрэсліваюць адзін аднаго, не акампануюць адзін аднаму, а незалежна супрацоўнічаюць. Гэта заўжды было скразной ідэяй маёй творчасці
".

  • 18 марта 2017
  • Автор nevr

Афиша

01 Мая (понедельник)

06 Мая (суббота)

12 Мая (пятница)

13 Мая (суббота)

14 Мая (воскресенье)

18 Мая (четверг)

Вся афиша →

Статистика

15
2251

Фотогалерея

Спектакль "Сплин"

20 июня 2013, "ДК Шарко"

Фотографии с премьеры спектакля "Сплин" Адекватного театра "ВКубе"

  • Автор nevr