Блоги → Музыка → 

«Народны альбом» дазволілі ў Менску!

Ідэолягі Менгарвыканкаму дазволілі агенцтву «Шаблі» правесьці канцэрт праекту «Народны альбом» у менскім Prime Hall 24 лютага.

«Я выказваю ўдзячнасьць кіраўніцтву пляцоўкі за заключанае пагадненьне арэнды; Галоўнаму ўпраўленьню ідэалягічнай працы, культуры і ў справах моладзі Менгарвыканкаму — за ўзгадненьне мерапрыемства. У год культуры — больш культурных падзеяў!» — піша на Facebook кіраўнік агенцтва Ўладзімер Шаблінскі.

«Народны альбом» — канцэптуальны праект, што распавядае пра жыцьцё Заходняй Беларусі ў 1920-1930 гадах. Супольны праект зьявіўся дзякуючы Міхалу Анемпадыставу, якому належаць аўтарства ідэі і ўсіх тэкстаў. Вольскі разам зь Анемпадыставым напісалі ў 1999 годзе аднайменную п’есу, што грунтуецца на пэрсанажах альбому. «Народны альбом» быў прызнаны найлепшым праектам году на «Рок-каранацыі» 1997 году, песьні зь яго, напрыклад «Край ты мой, край» і «Простыя словы», сталі гітамі.

2 снежня стартаваў продаж квіткоў на "Народны альбом". У першы дзень іх можна было набыць за 35 рублёў (танцпляц) без нацэнкі па адрасе Калініна, 5, а таксама на сайце ticketpro.by (з нацэнкай). Зараз кошт квіткоў складае 60 рублёў.

  • 5 декабря 2016
  • Автор nevr

Статистика

15
2323

Фотогалерея

Naka

7 декабря 2008, "Rock House Cafe"

Фотографии с концерта группы Naka

  • Автор sart