SFL і іх дэбютны "Sweet&Sour"
Сваю дэбютную плытку прэзентаваў на Першаку дыска-панкавы гёрлз-бэнд з Менску "SFL"
Расшыфраваць абрэвіятуру SFL можна як "Sisters Faith Life", што ў перакладзе з ангельскай азначае "Сёстры Вера Жыццё". Вакал з ударнымі, гітара, клавішы – дзяўчат проста прэ ад сваёй творчасці, а тут яшчэ і падзяліцца са слухачамі можна.
SFL пра рэліз:
"Альбом пісалі падчас навучання ва ўніверсітэтах. То-бок гадоў гэтак пяць... Мы не прытрымліваемся аніякага стылю, бо стыль – гэта шаблон, а шаблоны не спрыяюць палёту душы. Над тэкстамі мы таксама не думалі, галоўнае – музыка і як на яе кладуцца словы, гэта нашыя пачуцці і не болей. І аніякай рамантыкі, галоўнае! Пра каханне няхай хтосьці іншы спявае".
Слухаць SFL - "Sweet&Sour" на Першаку.
- 1 декабря 2016
-
nevr