Блоги → Музыка → 

"Океан Ельзи" у межах Сусветнага тура выступіць у вабласных гарадах Беларусі

Пасля двухгадовага перапынку "Океан Ельзи" едзе ў тур па гарадам Беларусі ў межах Сусветнага тура 2016-2017 года. "Сусветны тур ОЕ. 2016-2017" пачаўся гэтай вясной на радзіме калектыву і праходзіць па краінах Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Блізкага Усходу. Па Беларусі тур пачнецца с Брэста, потым Гродна, Гомель, Магілеў, Віцебск і завяршыцца вялікім канцэртам у Мінску 10 снежня.

19 траўня "Океан Ельзи" выпусцілі 11 альбом "Без меж", да якого прыўрочаны Сусветны тур. У альбоме 11 кампазіцый, чатыры з якіх ўжо добра знаёмыя слухачам, паколькі на працягу апошняга года выходзілі сінгламі - "Не твоя війна", "Життя починається знов", "Мить", "Не йди". Дарэчы, упершыню за ўвесь час гурт зняў музычныя відэа на ўсё апублікаваныя сінглы новага альбома яшчэ да яго рэлізу.

Аўтар музыкі і слоў кампазіцый альбома "Без меж" - Святаслаў Вакарчук. Таксама ён сумесна з гітарыстам групы Уладзімірам Апсеніцам і даўнім партнёрам групы Віталіям Цалезіным, стаў супрадзюсерам новай кружэлкі ОЕ.

Альбом "Без меж" можна назваць эклектычным як з музычнай кропкі гледжання, так і з лірычнай, тэкставай. У яго ўвайшлі рамантычныя кампазіцыі, заснаваныя на любоўнай лірыцы і некалькі песень, якія маюць сацыяльны падтэкст, - распавеў Святаслаў Вакарчук.

Музыкі не агучваюць падрабязнасці падрыхтоўкі да тура, але па словах лідэра калектыву Святаслава Вакарчука, гледачы змогуць пачуць як лепшыя хіты ОЕ, так і песні з новага альбома. Энергетыка - на піку эмоцый, харызма - у чыстым выглядзе, шчырасць - ад першай да апошняй ноты! Не прапусціце шанец набыць лепшыя квіткі!

Брэст – 3 снежня, Лядовы палац спорту.
Кошт квіткоў: 32 (320 000) – 59 (590 000) руб., танцпол – 47 (470 000) руб.
Даведкі: +375 29 650 11 33, 8 (0162) 95-93-01
Гродна – 4 снежня, Лядовы палац спорту.
Кошт квіткоў: 46 (460 000) – 69 (690 000) руб., танцпол – 63 (630 000) руб.
Даведкі: +375 29 650 11 33, 8 (029) 789 21 95
Гомель – 6 снежня, Лядовы палац спорту.
Кошт квіткоу: 32 (320 000) – 64 (640 000) руб., танцпол – 57 (570 000) руб.
Даведкі: +375 29 650 11 33, +375 29 637-16-70
Магілеў – 7 снежня, Лядовы палац спорту.
Кошт квіткоў: 32 (320 000) – 47 (470 000), танцпол – 37 (370 000) руб.
Даведкі: +375 29 650 11 33, +375 29 188-88-94
Віцебск – 9 снежня, Лядовы палац спорту.
Кошт квіткоў: 42 (420 000) – 65 (650 000) руб., танцпол – 47 (470 000) руб.
Даведкі: +375 29 650 11 33, +375 29 712-11-11

  • 8 ноября 2016
  • Автор nevr

Статистика

15
2321

Фотогалерея

Birthday Massacre

3 апреля 2014, "Re:Public"

Фотографии с концерта группы Birthday Massacre в Минске

  • Автор marina_serebryakova