Блоги → Музыка → 

Дэбютны музычны альбом Кацярыны Ваданосавай пабачыў свет!

У паэткі, мастачкі й музыкі Кацярыны Ваданосавай выйшаў першы альбом пад назвай "Mifatvorcasс"

Гэта гісторыі, якія адбыліся вельмі даўно, альбо павінныя былі адбыцца; гісторыі, якія нельга забываць, бо не будзе іх – не будзе і таго, на чым стаіць свет. І міфы неабходна перадаваць адно аднаму, таму што толькі людзі даюць ім магчымасць жыць далей.

Альбом "Міфатворчасць" – гэта збор міфаў і легенд, на якіх стаіць ўнутраны свет паэткі, музыкі ды спявачкі Кацярыны Ваданосавай.

Слухаць Kaciaryna Vadanosava - "Mifatvorcasс" на Soundcloud

Дыск змяшчае адзінаццаць трэкаў, дзе кожная песня – кароткая казачная гісторыя. Альбом азагалоўлены па назве першага паэтычнага зборніка Кацярыны (“Міфатворчасць”, 2015).  Такія супадзенні невыпадковыя: большасць тэкстаў песень былі прадстаўленыя ў зборніку ў выглядзе вершаў.

У запісы альбома прыняў удзел шэраг таленавітых музыкаў, у стварэнні аранжыровак была задзейнічаная вялікая колькасць інструментаў – ад віаланчэлі ды бас-гітары да цымбалаў ды беларускай дуды.  Сама Кацярына таксама выступіла ў  некалькіх ролях: спявачкі, аўтара тэкстаў ды музыкі. а таксама мультыінструменталісткі.

Я расказала гісторыю, якую сама хацела б пачуць; я стварыла ўласную міфалогію, якая арганічна ўпісваецца ў светаўспрыманне беларусаў і, як ні дзіўна, здольная гарманічна існаваць у нашай паўсядзённай рэчаіснасці”, – кажа Кацярына пра агульную ідэю альбома.

Музыка Кацярыны Ваданосавай – гэта на першы погляд несумяшчальны сінтэз беларускай народнай культуры, еўрапейскай музыкі эпохі Сярэднявечча, Рэнесанса ды Барока, рокавых рыфаў і рытмаў. У кожнай песні адбываецца працэс аб’яднання звычайнага жыцця з магічным іншасветам, у выніку чаго ўзгадваецца і нанова ўзнікае сапраўдная міфалогія, крышку забытая, але закладзеная ў падсвядомасць кожнага чалавека.

Прэзентацыя альбома і адначасова новага, больш “цяжкага” электрычнага ансамбля спявачкі адбудзецца 2 снежня а 19 гадзіне ў кафэ “Грай” (вул. Інтэрнацыянальная, 33, уваход вольны). У прэзентацыі таксама прымуць удзел госці: Яўген Барышнікаў, беларускі музыка, які стварыў дызайн вокладкі альбома,  Зміцер Кацечаў, скрыпач гуртоў “Танга Чашырскага ката” ды “Аркестр Фішара”, які запісаў партыі бас-гітары ды электраскрыпкі, а таксама яшчэ шэраг  музыкаў, што абралі ўдзел у запісы “Міфатворчасці”.

  • 1 ноября 2016
  • Автор nevr

Статистика

15
2321

Фотогалерея

Концерт Сергея Пукста

18 декабря 2009, "где-то"

Фотографии с очередного безумного сольного концерта Сергея Пукста

  • Автор deadhamster