Блоги → Музыка → 

IQ48 вяртаюцца і прэзентуюць новы альбом!

Згодна са старонкай калектыву на Facebook, гурту IQ48 у траўні наступнага года споўніцца 15 год. З гэтай нагоды музыкі прэзентуюць свой новы чацьвёрты альбом пад назвай «Трымай свой час».

Альбом "Трымай свой час" гэта 11 песень – 11 лічбаў на цыферблаце музычнае плыткі. У лепшых традыцыях IQ48: «партызанская» сумесь цяжкага фанку, рэпа і року. Альбом гучны, канцэптуальны і сацыяльны. Надзённыя песнi пра «мі-мі-мі» і інтэрнэт-блогера, вясёлага валютчыка з Міхалова ды амаль міфічнага героя, які ў мінулым жыцці быў чалавекам, але зараз яго даканалі, і ён – зубастая «акула».
Аднак у IQ48 не было тут мэты выдаць джэнтльменскі набор маніфестаў. Гэта размова па душох i ад сэрца, часам – ягоны крык, не дарма слова «сэрца» cуcтракаецца на альбоме часцей за іншыя.
Заклік «знайсці свой востраў» гучыць бадзёра, бо «гэта так проста», «Трымай свой час» – як надзея таго, хто яе страціў. Спроба звычайнага сучасніка змяніць сваё жыццё ў лепшы бок ці зрабіць, у рэшце рэшт, уласны «Выбар» паміж «Брудам» ці тым, каб «пакінуць Сонцу месца». Хлопцы з IQ48 тут выказваюцца адназначна: трэба «даць сабе шанец яшчэ адзін раз
».

Гурт любiць эксперыменты, таму і ў новым альбоме бяз іх не абышлося. Так, у песні «Арлы» ўзяў удзел спявак, вядомы журналіст і шоумэн Ілля Маліноўскі, а ў песні «Трымай свой час», аднайменнай альбому, партыю флейты выканаў Арцём Семянюк.

Слухаць IQ48 - «Трымай свой час» на Soundcloud.

У сувязі з тым, што бубнач гурта Антон Мацулевіч (ён жа вядомы TonyFadd) зараз працуе на ніве шоубізу ў ЗША, канцэрт-прэзентацыя альбома IQ48 «Трымай свой час» запланаваны толькі на снежань-студзень. Канкрэтную дату і месца імпрэзы музыкi пакуль трымаюць у сакрэце.

  • 30 сентября 2016
  • Автор nevr

Статистика

15
2323

Фотогалерея

Another Culture Day

22 сентября 2009, "Улицы города Минска"

Фотографии с Дня Другой Культуры: капоэйра (школа FICAG), фаер-шоу (театр огня Asmigurd и другие факиры), барабанщики, музыканты

  • Автор andrzie_moorzilka, Автор deniz, Автор frost_phr