Блоги → Музыка → 

«Грезы Пафнутия» как "Сутра подсолнуха"

Учора на «Першаку» выйшаў другі альбом эксперыментальнага гурта «Грезы Пафнутия». «Сутра подсолнуха» – канцэптуальная праца пра смерць як сэнс жыцця і яе лёгкія, але нястомныя дотыкі да паўсядзённасці. Слухай, пампуй, пранікайся!
 

«Грезы Пафнутия» або Pafnutiy’s Dreams – група, якая ўразіла ўсіх дэбютным альбомам перад навагоднімі званамі 2014-га. Тады эксперты похапкам пераасэнсавалі вынікі года і прысудзілі стос узнагарод інструментальным авантурыстам.
Сёння свет бачыць другая праца гурта «Сутра подсолнуха» – канцэптуальнае выказванне, якое, акрамя зместу, канцэптуальнае і па форме. Музыкі зміксавалі сусветную паэзію на тэму смерці з уласнымі імправізацыямі. На плытцы голасам выканаўцаў пяюць і гавораць класікі слова Антоніа Мачада, Эдгар Алан По, Тумас Транстромер, Карл Сэндберг, Ален Гінзберг і Луіс Сернуда. Музыка – гэта арганічныя перакрыжаванні футурыстычнай электронікі з авангарднай класікай і басовым, атмасферным дабам. Цэльная праца не толькі каб залагодзіць сваё эстэтычнае вуха, але і зазірнуць углыб сваёй светабудовы.

Паслухать «Грезы Пафнутия» - "Сутра подсолнуха" на 34audio.

  • 30 сентября 2016
  • Автор nevr

Статистика

15
2321

Фотогалерея

Job for a Cowboy

17 октября 2012, "Re:Public"

Фотографии с концерта Job For a Cowboy в Минске

  • Автор sviatlana_dubavets