Блоги → Музыка → 

Port Mone: музыка праз заплюшчаныя вочы

Познім вечарам 12 лістапада ў канцэртнай зале «Верхні горад» адбыўся канцерт трыа Port Mone — падзея, якая сабрала амаль усю мінскую багему.

 

Пачаўся канцэрт не зусім звычайна, а, як і было заяўлена ў афішы, з урыўка дакументальнага фільма Кацярыны Львовай «Внутреннее» з удзелам акардэяніста гурта Аляксея Варсобы. Не самая ўдалая ідэя — паказваць фільм на маленечкім экранчыку ў памяшканні з вельмі добрай акустыкай: акрамя таго, што нічога не было бачна нават з трэццяга раду, дык яшчэ і гук быў вельмі гулкі, таму шмат слоў было не разабраць.

Пасля фільму на сцэне з'явіліся хлопцы: апранутыя ў чорнае, яны маўкліва, нібы цені, разабралі свае інструменты і... пачалося чараўніцтва.
Параўнаць музыку Port Mone не магчыма амаль ні з чым. Гэта нешта, настолькі самабытнае і андэграўнднае, што успрымаць яе ў вялікай залі са шматлікімі гледачамі (часам ня вельмі ціхімі) амаль немагчыма.

Гэта музыка, якую трэ слухаць у падземным пераходзе ці ў лесе ля возера на світанку. Музыка, якая, мінуючы вушы, трапляе адразу ў кроў. Музыка, пад якую трэба танчыць босымі ля начнога вогнішча. А лепей за ўсё яе слухаць з заплюшчанымі вачыма, калі ў вокны стукае восеньскі дождж...


Пасля трох кампазіцый Аляксей аб'явіў перапынак на гарбату, і ўсе падаліся ў фае, дзе можна было набыць за сімвалічную плату келішак з гарачым напоем. Пасля караценькага антракту хлопцы падняліся на сцэну, каб ізноў зачараваць слухачоў сваёй цудоўнай касмічнай музыкай.

Скончыўся канцэрт павольна, гукі нібы растварыліся ў паветры, і толькі міжвольныя апладысменты вярнулі публіку да рэальнасці.

Тэкст: Настасся Кароль. Фота: Марына Серабракова.

 

  • 13 ноября 2015
  • Автор nevr

Афиша

31 Мая (среда)

01 Июня (четверг)

03 Июня (суббота)

04 Июня (воскресенье)

05 Июня (понедельник)

06 Июня (вторник)

Вся афиша →

Статистика

15
2273

Фотогалерея

In Rock We Trust

13 марта 2014, "Re:Public"

Фотографии с фестиваля In Rock We Trust: SFL, Straightroads, Re1ikt

  • Автор marina_serebryakova