Блоги → Я творю → 

Пан Жыжма — Хто тут?

Пан ЖыжмаВітаю шчыра, шаноўныя суайчыньнікі! Мяне клічуць Паўлам Зыгмантовічам і дзесятага траўня я выклаў у Сеціва першы альбом свайго праэкту Пан Жыжма "Хто тут?".

Калісьці я ўдзельнічаў у гурце IQ48, а вось цяперака раблю этна-рэп. Якраз у праэкце  Пан Жыжма я намагаюся неяк сумясьціць рэп і народную музыку. Перакласьці беларускі фольк на рытмічны біт, дадаць чытанкі — і паглядзець, што атрымаеца.

Пры гэтым з народных песьняў я браў у асноўным не музыку, а тэксты — так падалося больш цікавым. Хаця, трэба адзначыць, што галоўным музычным арыентырам было ўсё-ткі фолькавае гучаньне. Дзеля гэтага ў музычных падкладках пад чытанку выкарыстоўваліся народныя інструмэнты: дуда, цымбалы, жалейка, гармонік. Вядома, не жывыя, а сэпліраваныя.

Да таго ж, па старое рэперскай традыцыі ў музыцы шмат выкарыстоўваліся таленты іньшых выканаўцаў.

У Алеся Камоцкага я пазычуў музыку да песьні "Абавязкова", у гурта Палац — да песьні "Казка на нач", а ў гурта Postscriptum скарадзена не толькі музыка, але й голас вакалісткі Юлія Белізяк ("Плачка"). І, зразумела, без пагадненьня. Бо які ж гэта крадзёж, калі ёсьць пагадьненьне?

Тэматыка песьняў, прадстаўленых у альбоме, таксама больш фолькавая. Прынамсі, звычайных для рэпераў наездаў на калег ды доказаў уласнае крутасьці на альбоме няма зусім. Акрамя таго, адна зь песьняў зроблена на тэкст Францішка Багушэвіча "Мая хатка". Пасьля таго, як на ягоныя тэксты зрабілі песьні Hasta La Fillsta ды Вольскі з Памідоравым, трэба было так сама адзначыцца выкананьнем твора першага беларускага рэпера.

Альбом распаўсюджваецца бясплатна й на носьбіце выдавацца ня будзе — на халера яны патрэбныя, гэтыя носьбіты, у наш час усеагульнага ан-лайну.

Спампаваць альбом Пан Жыжма "Хто тут?"

  • 7 июня 2011
  • Автор nevr

Статистика

15
2324

Фотогалерея

The Toobes & Clover Club

29 мая 2014, "TARANTINO"

Фотографии с концерта групп The Toobes и Clover Club

  • Автор victoria_shchukevich