Блоги → Я творю → 

Vuraj

VurajВурай — гэта наша краiна такая… казачная.
Там кожная раслiна ды жывелiна розум i душу маюць… Прырода гучыць i размаўляе, а па вулiцах розныя цiкавыя icтоты ходзяць…
I жывуць у нас птушкi вельмi прыгожыя i разумныя. Яны ў нашу краiну заўседы святло i чысцiню прыносяць.
А мы музыкi вандроўныя ходзiм па свеце i пра ўсе тое распавядаем..
Есць у нас усялякiя песнi,казачкi, ды музыка чароўная…

Стыль: казачны фольк, iнструментальны тэатр

Галоўная мэта нашай творчасцi эксперыментальнае сумяшчэнне тэатра i музыкi. Мы аб`ядноўваем мелодыi беларускага фальклёра і мiфалагiчныя вобразы, развiваем прынцыпы гукапераймання, iнструментальнага тэатру.

Vuraj

Кожны наш музычны нумар уяўляе сабой самастойны, рознакаляровы малюнак, у якiм есць свая дзея i настрой. Гэта казачныя карціны прыроды, музычныя гiсторыi пра жыхароў чароўнай краiны Вурай. Казачкi пра Зайку i Малойчыка, пра Бадзюлю, Русалак, Лойму i Гаюна…

Галоўныя дзеючыя асобы:

Сяргей Клачкоў — вакал,тэксты,флейты,барабан
Андрэй Еудакiмаў — гiтара.
Вольга Палякова — флейта
Наста Папова — скрыпка
Кацярына Кpывашэйцава — тамбак, дарбука
Глеб Анiшчанка — кантрабас.

Vuraj vkontakte

  • 20 марта 2011
  • Автор nevr

Статистика

15
2323

Фотогалерея

Akute

11 декабря 2015, "Re:Public"

Akute

  • Автор nevr