Блоги → Я творю → 

Alienation in RB

Здарова! Я — розум Байсана, а скарочана — РБ, можа быць гэта й ня надта смешна, але факт застаецца фактам…

Не так даўно цела, ўнутры якога я існую, прэзентавала наканец альбом сваіх карашэй, яшчэ пяці целаў, якія супольна завуцца Ivorygod, а альбом, які мы (розумы) стварылі, а яны, лузеры лабаюць сваімі часткамі целаў — «Alienation».

Перш за ўсё, што трэба сказаць пра альбом — ён класны! Другое — нам (шасці розумам) вельмі сорамна за целы, якія, курвы, цалкам піарацца з нашых (мазгоў) заслугаў і пры гэтым жа лажаюць нашы шэдэўры крывымі нотамі, недарэчнымі каментарамі на форумах, пахам з роту і іншай лухтой.

Але яны пры гэтым думаюць, ну ў сэнсе думаем та мы, а яны толькі думаюць, што яны думаюць... Ну не  важна, карацей, у іх ёсць адчуванне што яны праз гэта ўсё трындзец якія героі, зоркі, селебріціз і іншыя метафары. Але мы та знаем, о, так, мы знаем (а рэальна нешта ЗНАЕМ толькі мы, розумы, а іх толькі прымушаем думаць, што яны знаюць) што тут і да чаго.

Справа ў тым што яны, целы, нас падманваюць пад час усіх прома-дзеяў вакол гэтага матар’ялу. «А як жа гэта целы падманваюць розум??», — спытае ваш розум нас… Калі б я мог дыхаць, я б зараз сумна выдыхнуў. Адказ на гэтае пытанне ён, карацей, яго вельмі добра ведае печань… І мы не можам з гэтым нічога зрабіць. Таму калі вы любіце трэш і здабыткі сусветнай культуры — то альбом паслухайце, а я пакуль пайду сваё цела класці спаць, пакуль яно зноў мяне не вырубіла…

Ваш РБ

Ivorygod vkontakte

Спампаваць альбом Ivorygod — Alienation

  • 18 февраля 2012
  • Автор nevr

Статистика

15
2324

Фотогалерея

Танцы-Шманцы 2

11 февраля 2012, "Re:Public"

Фото с концерта Димы Ску, Yellow Brick Road, Петли Пристрастия, Akute

  • Автор deadhamster