Блоги → Кино → 

Кінаклубы. Актуальны спіс

Актуальны спіс мінскіх кінаклубаў: Формула кино, Феномены кино, Кінаклуб у галерэі Шчамялёва, Кінаклуб Cinemania на ФФСН БДУ, Студэнцкi кінаклуб БДУ на гістфаку, Кінаклуб ФЭКГ.

Формула кино

Праэкт Антона Сідарэнкі, чалавека, які быў тварам кінаклуба «Феномены кино» да вясны 2009. Паказы праходзілі штопанядзелак, а 19-ай у кінатэатры Піянер пачынаючы з верасня 2009 г. Планы былі напалеонаўскімі, у межах кінаклуба было паказана шмат цікавых сучасных расійскіх фільмаў (некаторыя з іх больш ніколі не пакажуць у кінатэатрах Беларусі), таксама была праведзена рэтраспектыва Кшыштафа Зануссі. Але зараз кінаклуб забуксвааў, часова перасталі праводзіцца сустрэчы; наколькі мне вядома, Антон рыхтуе праграму дакументальных фільмаў. Кінаклуб «Формула кіно» славіцца дастаткова цікавымі абмеркаваннямі і жаркімі спрэчкамі.

Феномены кино

Пасля сыхода Антона Сідарэнкі кінаклуб «Феномены кіно» не спыніў свайго існавання, сустрэчы ладзяцца кожны аўторак, а 19-ай. Сам я туды так і не завітаў, але судзячы па афішах, там можна паглядзець дастаткова цікавае большай часткай еўрапейскае кіно.

Кінаклуб у галерэі Шчамялёва

Сапраўдны сацыяльны праэкт, ладзіцца аматарамі для аматараў. Я сам маю дачыненне да арганізацыі, таму не буду даваць назойлівую рэкламу. Паказы ладзяцца, часцей за ўсё, па суботах у галерэі Шчамялёва, што на Ракассоўскага 49. Інфармацыя пра паказы з’яўляецца на сайце.

Кінаклуб Cinemania на ФФСН БДУ

Кінаклуб ладзіцца студэнтамі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Менавіта таму там заўсёды ёсць больш-меньш якасныя абмеркаванні, але гэтыя абмеркаванні часам вельмі падобны на семінары па філасофіі. Сустрэчы ладзяцца па пятніцах у будынку БДУ на Кальварыйскай. Спасылкі: суполка вкантакце, суполка ЖЖ.

Студэнцкi кінаклуб БДУ на гістфаку

Ніколі там не быў, але вось вам спасылка: суполка вкантакце.

Кінаклуб ФЭКГ

Толькі-толькі пачаў сваё існаванне кінаклуб ў сьценах V корпусу БДЭУ (Сьвярдлова, 7). Галоўны энтузіяст гэтага кінаклуба Саша Тролік любіць амерыканскае незалежнае кіно, гэта і абумоўлівае накіраванасць паказаў:) Спасылка на суполку вкантакце.

источник

  • 18 апреля 2010
  • Автор vendetta

Статистика

15
2321

Фотогалерея

Дыхание Урбана

31 августа 2011, "парк Челюскинцев"

Фотографии с хип-хоп фестиваля Дыхание Урбана: Totem Method, Imperator, Вожык, PANaNieba

  • Автор navstyachka