Паўночнае ззянне
З 19 па 25 красавіка ў Мінске і Віцебске будзе праходзіць Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне»
«Паўночнае ззянне» – штогадовы фестываль, які прапануе беларускім гледачам найноўшыя гульнявыя і дакументальныя фільмы Паўночнай Еўропы і краін Балтыі. Фестываль быў упершыню арганізаваны ў 2015 годзе і працягвае ладзіцца пры падтрымцы Офіса Савета Міністраў Паўночнаеўрапейскіх краін у Літве. На мове кіно мы імкнемся распавесці пра асаблівасці жыцця і менталітэту жыхароў пяці Паўночнаеўрапейскіх краін і трох Балтыйскіх. Агулам фестываль прадстаўляе фільмы з Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Даніі, Ісландыі, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Паказы адбываюцца ў двух гарадах – Мінску і Віцебску адначасова. Нашая мэта – несці мастацтва кіно, магію паўночнай культуры пераважна ў перакладзе на беларускую мову не толькі ў сталіцу, але і ў рэгіёны Беларусі.
Кiнафестываль «Паўночнае ззянне» таксама з'яўляецца адметнай пляцоўкай у Беларусі для абмену досведам i новымi ідэямі паміж прафесіяналамі аматарамі ў сферы кіно. У дні фестывалю і на працягу года арганізатары «Паўночнага ззяння» ладзяць дадатковыя паказы, лекцыі, майстар-класы ды іншыя захапляльныя мерапрыемствы для беларускіх рэжысёраў, прадзюсараў і аматараў як у галіне гульнявога кіно, так і дакументальнага.
Праграма фестывалю:
19 красавіка:
19:00 "Ад Літвы не ўцячы"
Рэж. Ромас Забараўскас
Драма | Літва, 80 хв.
Кінатэатр «Мір»
21:00 "Світанак"
Рэж. Лайла Пакалніня
Драма | Латвія, Эстонія, Польшча, 96 хв.
Кінатэатр «Мір»
20 красавіка:
18:30 "Маленькія крылы"
Рэж. Сэльма Вілхунэн
Драма | Фінляндыя, 100 хв.
Кінатэатр «Мір»
21:00 "Разіта"
Рэж. Фрэдэрыка Аспёк
Драма | Данія, 95 хв.
Кінатэатр «Мір»
21 красавіка:
15:00 Каарле Ахо
Прадзюсар фільма «Маленькія крылы»
Фінляндыя
БДАМ (Факультэт экранных мастацтваў)
19:00 "Каменнае сэрца"
Рэж. Гудмундур Арнар Гудмундсан
Драма | Ісландыя, 129 хв.
Кінатэатр «Мір»
19:00 Антон Долін
Кінакрытык, спец. па скандынаўскім кіно
Расія
Кнігарня «Сон Гогаля»
21:40 "Афтэпаці"
Рэж. Патрык Сівэрсэн
Драма | Нарвегія, 80 хв.
Кінатэатр «Мір»
22 красавіка:
15:00 Антон Мані Свансан
Прадзюсар фільма «Каменнае сэрца»
Ісландыя
Культ. цэнтр «КОРПУС»
19:00 "Нарвежскі дамок"
Рэж. Ян Вардзёен
Камедыя | Нарвегія, 80 хв.
Кінатэатр «Мір»
21:40 "Мурашнік"
Рэж. Уладзімір Логінаў
Дакументальны | Эстонія, 85 хв.
Кінатэатр «Мір»
23 красавіка:
15:00 Ян Вардзёен
Рэжысёр фільма «Нарвежскі дамок»
Нарвегія
Культ. цэнтр «КОРПУС»
19:00 "У крыві"
Рэж. Расмус Хэйстэрберг
Драма | Данія, 104 хв.
Кінатэатр «Мір»
20:00 Ян Вардзёен
Рэжысёр фільма «Нарвежскі дамок»
Нарвегія
Бар «Svobody.4»
21:00 "Гігант"
Рэж. Ёханэс Нюхольм
Драма | Швецыя, Данія, 86 хв.
Кінатэатр «Мір»
24 красавіка:
19:00 "Маці"
Рэж. Кадры Кыўсаар
Драма | Эстонія, 89 хв.
Кінатэатр «Мір»
21:00 "Паўкроўка"
Рэж. Аманда Кернэль
Драма | Швецыя, Нарвегія, Данія, 110 хв.
Кінатэатр «Мір»
25 красавіка:
19:00 "Усім відовішчас відовішча"
Рэж. Бенедыкт Эрлінгсан
Дакументальны | Ісландыя, 72 хв.
Кінатэатр «Мір»
20:30 "Народжаныя ў Хейнала"
Рэж. Туука Тэманэн
Драма | Фінляндыя, 110 хв.
Кінатэатр «Мір»
26 крававіка:
19:00 Дар'я Яфімава
Магістр крэатыўных і медыя індустрый
Беларусь
Кнігарня «Сон Гогаля»
Больш падрабязную інфармацыю глядзі на афіцыйным сайце мерапрыемства.
- 15 апреля 2017
-
nevr