Беларускія ўікэнды
Праект «Беларускія ўікэнды» - гэта першая спроба зрабіць рэгулярны кінапракат фільмаў ў беларускай агучцы.
У бліжэйшы час адбудуцца 5 паказаў.
Першы беларускі ўікэнд адбудзецца 22-23 кастрычніка. У гэтыя дні (суботу і нядзелю), а 19:00 кінатэатр “Перамога” пакажа фільм «Цудоўна Ласка». Захапляльная гісторыя змагання супраць рабства у Вялікабрытаніі была знята рэжысёрам “Хронік Нарніі” Майклам Эптэдам, а ў адной з галоўных роляў зняўся знакаміты брытанскі акцёр Бенэдыкт Камбэрбэтч.
Беларускія галасы: Павал Харланчук, Сяргей Жбанкоў, Святлана Цімохіна, Уладзімер Глотаў. Мы зрабілі новую агучку гэтага цудоўнага фільма і чакаем вас ў «Перамозе».
Гэтым разам уваход вольны!
- 16 октября 2016
-
nevr