Блоги → Кино → 

Вяртаньне

У Сеціве зьмешчаны дыплёмны фільм “Вяртаньне” Сяргея Канапляніка, выпускніка апэратарскага адзьдзяленьня Беларускай акадэміі мастацтваў. Кароткамэтражка зьнятая на фотаапарат паводле ўласнага сцэнара Сяргея. Гукавое суправаджэньне напісаў Віктар Сямашка ў межах свайго “хатняга праекту” Paradox-ensemble. Фільм ужо выклікаў неадназначныя, нават супрацьлеглыя рэакцыі як у выкладчыкаў маладога апэратара, так і ў шараговых гледачоў.

Праца Сяргея Канапляніка зьнятая ў тэхніцы “цэйтрафэр”, якая прадугледжвае фотаграфаваньне аб’екту адзінкавымі кадрамі з роўнымі інтэрваламі часу. Апэратар тлумачыць: “Па-першае, мне хацелася зрабіць працу, якая  была б стылёва суцэльнай. Па-другое, такая тэхніка дазваляе пазбавіцца ад пэўных недасканаласьцяў: асаблівасьцяў гульні актораў, хібаў у інтэр’ерах і натуры. Па-трэцяе, сама форма візуальнай падачы “Вяртаньня” ўзмацняе ідэю руху, які зьяўляецца асноўным у фільме. Рух ня толькі зьнешні (перасоўваньне з кропкі А ў кропку Б), але ж і ўнутраны. Праз назоў фільму перадаецца асноўная ідэя: вяртаньне да мінуўшчыны, каб не згубіць сучаснасьць і будучыню”.

Ідэяй фільма сталася вяртаньне да гісторыі пэўнай сям’і, каб у ёй знайсьці адказы на пытаньні, якія хвалююць кожнага з нас сёньня. У “Вяртаньні” пранікненьне ў недалёкую мінуўшчыну адбылося праз старую сукенку, якую галоўная гераіня знаходзіць ў бабулінай хаце. Апрануўшы яе, дзяўчына праз сон перажывае трагічную гісторыю папярэдняй уладальніцы сукенкі, трагічныя старонкі сваёй сям’і, якія блізкія кожнай беларускай сям’і: рэпрэсіі, сьмерці родзічаў, нястача. Адметна, што ў фільме гучыць голас 84-гадовай жанчыны Аляксандры Кулага, якая колісь была сасланая ў Сыбір як дачка “кулака” ды перажыла ўсіх чальцоў некалі дружнай сям’і, раскіданай рэпрэсіямі па ўсім сьвеце.

Вольга Сямашка

  • 27 июня 2013
  • Автор another

Статистика

15
2323

Фотогалерея

Caliban

21 апреля 2011, "Реактор"

Фотографии с концерта группы Caliban. При участии групп BFI и Stanmarsh

  • Автор navstyachka, Автор nevr