Блоги → Литература → 

Моладзевы летнік на радзіме Васіля Быкава

15-19 чэрвеня ў Бычках на радзіме Васіля Быкава пройдзе моладзевы летнік.

Удзельнікі змогуць сумясціць супольную працу, навучанне і адпачынак: папрацуюць над аднаўленнем школы пісьменніка, паслухаюць лекцыі, па вечарох жа перад імі выступяць беларускія барды.

Над будынкам школы Васіля Быкава зараз апякуецца грамадскасць Віцебшчыны, валанцёры працуюць над яе аднаўленнем. Да важнай справы спрычыняцца і ўдзельнікі летніка.

Кожны дзень іх таксама чакаюць лекцыі і канцэрты пад адкрытым небам.

Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне удзельнікам. Размяшчэнне - у намётах на тэрыторыі сядзібы.

Удзельнікам трэба запоўніць анкету тут. У летніку могуць прымаць удзел маладыя людзі ад 18 да 30 год з Беларусі.

Вынікі адбору будуць вядомыя 12 чэрвеня.

  • 9 июня 2016
  • Автор nevr

Статистика

15
2251

Фотогалерея

Another Culture Day

22 сентября 2009, "Улицы города Минска"

Фотографии с Дня Другой Культуры: капоэйра (школа FICAG), фаер-шоу (театр огня Asmigurd и другие факиры), барабанщики, музыканты

  • Автор andrzie_moorzilka, Автор deniz, Автор frost_phr