Блоги → Искусство → 

Тэлепорт у Галандыю

14–30 снежня, галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

Матэрыялізацыя «Тэлепорта ў Галандыю»

14 снежня — лекцыя па сучасным галандскім мастацтве з відэапрэзентацыяй (Магдалена Зялкоўска, Варшава)

17–30 снежня — фотавыстава «Тэлепорт у Галандыю» (Міла Котка)

17, 18, 19 снежня — Dutch Screenings (17 снежня 19:00 — «Душка»; 18 снежня 18:00 — «4 Элементы»; 20:00 — «Ханахана»; 19 снежня — нідэрландскія кароткаметражкі)

14 снежня, а 18:00 — лекцыя пра сучаснае галандскае мастацтва

У Мінск прыляціць Магдалена Зялкоўска — куратар і мастацтвазнаўца з Польшчы, якая шчыльна працуе з сучасным галандскім мастацтвам. Магдалена вельмі папулярны лектар у Еўропе і наведае Беларусь упершыню, каб расказаць усім прыхільнікам прагрэсіўных ідэй пра сучаснае галандскае мастацтва на прыкладзе чатырох выбітных мастакоў — Гуіда ван дэр Вэрвэ (Guido van der Werve), Кацярыны Зд’елар (Katerina Zdjelar), Вэндэльен ван Олдэнбурх (Wendelien van Oldenborgh) і Пабла Пайнапэл (Pablo Pijnappel). Падчас лекцыі будуць прадстаўленыя відэапрацы гэтых мастакоў. Пасля лекцыі — дыскусія!

З 17 па 30 снежня — фотовыстава карэспандэнта Еўрарадыё Мілай Коткі

У трэш-зале галерэі «Ў» можна будзе «тэлепартнуцца» ў Галандыю праз 21 амстэрдамскае фота. Фотавыставу ладзіць карэспандэнт Еўрарадыё Міла Котка, якая была ў Галандыі і сфатаграфавала тое, ад чаго ў яе запальваліся вочы і падвышаўся ўзровень эндарфінаў.

17, 18 і 19 снежня — галандскае кіно

Відэазала галерэі «Ў» пераўтварыцца ў галандскі кінатэатр. Паказваць будуць сучасныя галандскія стужкі з англійскімі субтытрамі («Душка», «4 элементы», «Ханахана») і серыю шыкоўных кароткаметражак.

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

  • 11 декабря 2009
  • Автор another

Статистика

15
2321

Фотогалерея

Полковник-птица

30 мая 2014, "ДК Шарко"

Фотографии с премьеры спектакля "Полковник-птица" Белорусского государственного молодежного театра

  • Автор nevr