Блоги → Искусство → 

Межы Іншага

Часопіс CityDog.by у межах праекта “Мінскія дыяспары” прадстаўляе выставу “Межы Іншага” групы “Вера”. Галоўнай тэмай выставы, якая адкрылася 25 жніўня ў ангары “ЦЭХа”, з'яўляюцца ўяўленні пра беларускую талерантнасць у час вайсковых канфліктаў і міграцыйнага крызісу.
 

Наплыў уцекачоў і шматлікія тэрарыстычныя атакі спрыяюць росту нацыяналістычных настрояў у краінах Еўрапейскага саюза. Правыя партыі павялічваюць колькасць прыхільнікаў, гуляючы з хваляваннямі грамадзян наконт бяспекі і эканамічнай стабільнасці. Падавалася б, такія пытанні не тычацца беларусаў, аднак вайна ва Ўкраіне цягам апошніх двух гадоў значна палярызавала грамадства і разам з тым прывяла ў Беларусь хвалю ўцекачоў з Данбаса. Умацаванне вайсковай прысутнасці НАТА ў Польшы і Прыбалтыцы і перадыслакацыя войскаў Расіі да беларускай мяжы толькі спрыяе росту напружання. Разам з тым цягам апошніх гадоў у краіне назіраецца стабільны міграцыйны прырост. На фоне адносна невялікай колькасці мігрантаў з Бліжняга Ўсходу і Афрыкі апошнія звесткі кажуць пра значную колькасць працоўных мігрантаў з Кітая. Агулам за першыя шэсць месяцаў 2016 года ў Беларусі зарэгістравалася каля 11 000 чалавек, якія прыехалі ў Беларусь па працу.

“Межы Іншага” – гэта спроба аналізу адкрытасці беларускага грамадства да новых абставінаў. Беларусь мае сваю гісторыю мультыкультуралізму – стагоддзямі розныя этнічныя групы мірна суіснавалі на гэтай тэрыторыі. Але палітычная сітуацыя ў рэгіёне мяняецца, і той стэрэатып цярпімасці і ўзаемапавагі, які здаўна рэпрадуктуецца і ў дзяржаўнай ідэалогіі, і ў масавай свядомасці, сёння праходзіць праверку на практыцы. Зважаючы на гэта, група “Вера” даследуе сацыяльнае поле з мэтай выявіць найбольш яскравыя рэакцыі на такія перамены, праводзіць аналіз медыя, а таксама персанальнага досведу ўдзельнікаў. У выніку на выставе будуць прадстаўлены аб’екты і відэа, цытаты і дакументацыя, аб’яднаныя агульнай інсталяцыйнай рамкай.

Гэта выстава – дэбютны праект групы “Вера”, якая сфарміравалася ў чэрвені 2016-га і яднае мастакоў і культурных работнікаў Веру Залуцкую, Аляксея Навумчыка, Антона Сарокіна і Аляксея Талстова. Выканаўчы куратар выставы – Аляксей Талстоў.
 

Выстава даступная з 25.08.2016 па 31.08.2016 з 12:00 да 22:00. Уваход вольны.

  • 26 августа 2016
  • Автор nevr

Афиша

27 Июля (четверг)

09 Августа (среда)

12 Августа (суббота)

19 Августа (суббота)

26 Августа (суббота)

29 Августа (вторник)

Вся афиша →

Статистика

15
2304

Фотогалерея

The Toobes & Green Pepper

10 декабря 2010, "Реактор"

Фотографии с совместного концерта групп The Toobes и Green Pepper

  • Автор navstyachka, Автор nevr