Блоги → Искусство → 

Vulica Brasil 2016

Сёння, 25 жніўня, стартаваў фестываль стрыт-арту і ўрбаністычнага мастацтва Vulica Brasil.
 

Vulica Brasil – штогадовы фестываль вулічнага мастацтва, у межах якога бразільскія і беларускія мастакі размалёўваюць сцены ў розных лакацыях Менску, ствараючы агромністыя муралы вышынёю некалькі паверхаў. Пачатак фэсту быў пакладзены ў 2014 годзе апантанасцю і настойлівасцю працаўнікоў бразільскай амбасады Мілы Коткі і Данілу Косту, якія ўпэўнілі Менгарвыканкам упершыню афіцыйна сказаць «так» «манументальным мастацкім працам» на вуліцах гораду. За дзве папярэднія эдыцыі было створана дзесяць мастэрпісаў – палова ад беларусаў, палова ад бразільцаў: на будынках Нацбанку, амбасадзе Бразіліі, жылым доме, офісным будынку, і, вядома, на знакамітым індустрыйным ансамблі МЗКР на Кастрычніцкай.
 

Сёлета ў праграме – яшчэ больш рознакалібернага арту, экалогія, ландшафтны дызайн ды інавацыі, якія будуць апрабаваныя на эксперыментальнай Кастрычніцкай. Глядзім, хто канкрэтна будзе працаваць з абліччам гораду М.

Удзельнікі:

Ramon Martins (35 гадоў, Сан-Паўлу, Бразілія).
Дзе малюе: Корпус МЗКР № 5 (вул. Кастрычніцкая 19-5).
Што малюе: Складанае пано з некалькіх блокаў і безліччу элементаў: лавец для птушак, беларускія арнаменты, унутраныя назіранні за светам – але ўсё будзе змяняцца ў працэсе.

Imai Yusk (34 гады, Сан-Паўлу, Бразілія / Берлін, Германія).
Дзе малюе: Корпус МЗКР № 5 (вул. Кастрычніцкая 19-5)
Што малюе: Цяпер мастак не можа дакладна сказаць. Для яго мурал – гэта магчымасць даведацца пра людзей у Менску і даць ім нешта ад сябе. «Жыццё – гэта пра абмен. Пра гэта і мурал», – кажа ён.

L7M (27 гадоў, Сан-Паўлу, Бразілія).
Дзе малюе: Гатэль «БелРостІнвестБуд» (вул. Кастрычніцкая 25, сярэдняя частка сцяны).
Што малюе: Пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН мастак малюе мурал на тэму тых птушак Бразіліі ды Беларусі, якія знікаюць. Паводле плану гэта зялёнагаловая танагра і вяртлявая чаротаўка, але, напэўна, гэта будзе суцэльны этнічны калейдаскоп.

Finok (31 год, Сан-Паўлу, Бразілія).
Дзе малюе: вул. Няміга 30 і трамвай на Кастрычніцкай.
Што малюе: Мурал будзе пра культурны мікс, які стварае Бразілію: як уплывы з розных куточкаў свету будуюць культурны стрыжань Бразіліі. Выява на трамваі будзе прысвечаная памяці бразільскага мастака Жузэ Боржэса.

Bazinato (34 гады, Маладзечна, Беларусь).
Дзе малюе: Гатэль «БелРостІнвестБуд» (вул. Кастрычніцкая 25, правая частка сцяны).
Што малюе: Дрэва-вену, у якім нешта адбываецца.

Cowek & Moss Town Studio (31 год, Ліда, Беларусь).
Дзе малююць: МЗКР (вул. Кастрычніцкая 16).
Што малююць: Cowek будзе падпраўляць контуры сваіх леташніх намаганняў, а таксама дамалёўваць сцяну побач над бюстам Леніна. Юля аздобіць малюнкі ды сцяну вакол пастаменту жывымі насаджэннямі.

Grino & Ivan Tame (29 гадоў, Менск, Беларусь).
Дзе малюе: трамвай на Кастрычніцкай.
Што малюе: Пладавіты сад, дзе людзі збіраюць ураджай і мірна бавяць час, граюць на гітары, спяваюць песні і знаходзяцца ў яднанні з прыродай. Будзе маляваць са сваім братам Ivan Tame.

Ihar Yukhnevich (28 гадоў, Менск, Беларусь / Варшава, Польшча).

OSGEMEOS (42 гады, Сан-Паўлу, Бразілія) - гэта бонус сёлетняга фестывалю. Зоркі сусветнага стрыт-арту браты OSGEMEOS зноў прыязджаюць на «Вуліцу Бразіл». Ім так спадабаўся мясцовы дзвіж, што яны вырашылі прыкаціць у Беларусь яшчэ раз, цяпер па вольнай праграме. Паводле мастакоў, Vulica – гэта адзін з найлепшых фестываляў стрыт-арту ў свеце, які адразу задаў высокую планку. OSGEMEOS выступілі сукуратарамі гэтага года, раілі мастакоў і дапамагалі з перамовамі. У межах фэсту яны зладзяць адкрытую лекцыю па гісторыі бразільскага стрыт-арту, замалююць адно з вокнаў друкарні, а таксама Атавіё сыграе бамбічны DJ-сэт на закрыцці фэсту.

Падрабязную інфу пра мастакоў і фестываль можна пачытаць тут.

  • 25 августа 2016
  • Автор nevr

Афиша

27 Июля (четверг)

09 Августа (среда)

12 Августа (суббота)

19 Августа (суббота)

26 Августа (суббота)

29 Августа (вторник)

Вся афиша →

Статистика

15
2304

Фотогалерея

Дыхание Урбана

31 августа 2011, "парк Челюскинцев"

Фотографии с хип-хоп фестиваля Дыхание Урбана: Totem Method, Imperator, Вожык, PANaNieba

  • Автор navstyachka