Блоги → Искусство → 

Абсурд, бачны нават дальтоніку: постфетыш выстава Улада Бубена стартуе 8-га ліпеня

Выстава Vladislav Buben "Шкарпэтка, дальтанізм і тэорыя змовы" адкрыецца ў музеі Азгура 8-га ліпеня. Яна складаеццаз карцін з серый Socksism і The Hand Of, а таксама відэаінсталяцый аўтара. У святочным адкрыцці возьмуць удзeл музыкі Філіп Палмер (PhilipPalmer, Вялікабрытанія/Польшча) і Леонид Нарушевич (“Князь Мышкін”), а таксама паэты Volha Hapeyeva, Baisan Ale? Plotka ды іншыя.
 

У сённяшняй рэаліі рэчы сталі нават болей, чым фетышам, а сапраўдным аб'ектам рэлігійнага пакланення. Сучасны утылітарны свет, пазбаўлены маральныхкаштоўнасцяў, абсурдны настолькі, што нават чалавек з дальтанізмам можа бачыць гэта. Менавіта так простымі словамі можна апісаць ролю мастака-дальтоніка, які трансфармуе вопратку ў карціны, у раскрыцці ідэйпостфетышысцкага мастацтва. Карціны і інсталяцыі Улада Бубена выкананыя ў змешанай тэхніцы бралі ўдзел у шматлікіх выставах і акцыяху Мінску і Берліне ў 2007–2012 гг.

Дваццатае стагоддзе дало свету вялікую колькасць «ізмаў»: камунізм, фемінізм, сэксізм – з’явы пад гэтымі шыльдамі аказалі вялічэзны ўплыў на фармаванне грамадства. “Саксізм” Бубена парадаксальны: пакласці шкарпэтку - банальны аб'ект - у цэнтры карціны? Так, для таго, каб справакаваць вас, прымусіць вас думаць, паставіць пад пытанне тое, што сталася звыклым. Серыя карцін “Саксізм” Уладзіслава Бубена – характэрны прыклад беларускага андэграўднага мастацтва.
 

Socksism (ад англійскага sock- шкарпэтка) - серыя карцін, зробленых у арыгінальнай творчай манеры. У цэнтры кожнай размешчаная шкарпэтка, якая ўпісваецца ў сімвалічна выяўленае наваколле. Шкарпэтка - неабходны элемент любога касцюма і, як і ніжняя бялізна ці ўпрыгожванні, таксама можа стаць аб'ектам фетышызму. Серыя карцін Socksism ўвасабляе постфетышыскую тэорыю, калі інтымны аб'ект не толькі выкарыстоўваецца для сваіх першасных мэтаў, але і з пэўным падтэкстам дэманструецца на публіцы.

The Handof... ("Рука...") – серыя-пераасэнсаванне тэорый змовы. Кожная карціна - рука Масквы, Амстэрдама, Пекіна і Брусэля - дэманструе бачанне мастаком сённяшняй геапалітычнай сітуацыі. Свет падзелены, і ў ім існуюць нябачныя сілы якія кіруюць “маленькімі людзьмі” - палітычныя, фінансавыя, ідэалагічныя. Ці мы сапраўды хочам, каб так было? Ці дапускаем мы, што можа быць інакш? Бубен не дае адказу, пакідаючы пытанне адкрытым для гасцей выставы.

Выстава экспануецца да 6жніўня. Падчас выставы пройдзе шэраг музычных івэнтаў.

  • 21 июня 2016
  • Автор nevr

Статистика

15
2320

Фотогалерея

Obituary

30 августа 2010, "Реактор"

Фотографии с концерта Obituary

  • Автор nevr