→ Театр

Войцэк

06 Апреля (четверг), 19:00, Театр имени Янки Купалы

На Камернай сцэне Купалаўскага тэатра прэм’ера спектакля “Войцэк” паводле самай знакамітай п’есы Георга Бюхнера!

Карл Георг Бюхнер - нямецкі навуковец, доктар, драматург, паэт, палітычны дзеяч. Карл Георг Бюхнер – той, хто адкрыў для мяне анатамічны тэатр без адзінай кроплі крыві. Той, хто ўмацаваў мяне ў думцы, што чалавек не ведае пра чалавека нічога”, – гаворыць рэжысёр Юра Дзівакоў.

Над пастаноўкай у Купалаўскім тэатры таксама працуюць: мастак-пастаноўшчык – Таццяна Дзівакова, харэограф – Анастасія Лапцінская. Пераклад з нямецкай мовы адмыслова зрабіла Ірына Герасімовіч. Будзе гучаць жывая музыка ў выкананні Эрыка Арлова і Дзмітрыя Есяневіча.

У спектаклі занятыя: Сяргей Рудэня, Аляксандр Малчанаў, Крысціна Дробыш, Святлана Анікей, Мікалай Кучыц, Аляксандр Зелянко, Андрэй Дробыш, Міхаіл Зуй, Раман Падаляка, Максім Карасцялёў, Дзмітрый Есяневіч, Эрык Арлоў, Аляксандр Сідаровіч.


Георг Бюхнер / Войцэк / фрагменты

Рэжысёр-пастаноўшчык /    Юрa Дзівакоў
Мастак / Таццяна Дзівакова
Пераклад    / Ірына Герасімовіч

 

Квіткі можна набыць у касе тэатра.

 

  • 6 апреля 2017
  • Автор nevr

Статистика

15
2320

Фотогалерея

Hypocrisy

18 сентября 2013, "Re:Public"

Фотографии с концерта группы Hypocrisy в Минске. При поддержке датчан Hatesphere.

  • Автор sviatlana_dubavets