→ Субкультуры

Свята роднай мовы

21 Февраля (вторник), 18:00, Грай

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO у 2000 годзе. У гэты дзень ва ўніверсітэтах і клубах праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі — і ўсё прысвечана беларускай мове.

Мы хочам паказаць, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але натхняе шматлікіх людзей на цікавыя і яскравыя праекты, акрыляе на добрыя справы.

Праграма:


18:00 - 20:00 - у галоўнай залі пройдзе клубная інтэлектуальная гульня Біг Рэгістрацыя тут.
18.00 - 20.00 - у другой залі будзе праходзіць «Гульнятэка». Кожны жадаючы зможа згуляць у беларускамоўныя настолкі: «Багач», «Казачнік», «Прастол ВКЛ». Запіс тут.

20:00-20:15 — прэзентацыя другой часткі кнігі Глеба Лабадзенка і Алесі Літвіноўскай «МОВА НАНОВА: 20 КРОКАЎ ДА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ».
Гэта новыя 20 крокаў (урокаў), якія ўвабралі ў сябе 17 лексічных і граматычных тэм + 3 крокі, прысвечаныя нашым выбітным суайчыннікам: Якубу Коласу, Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну. Прычым, частку пра Коласа пісалі ягоныя ўнучка і праўнучка — Марыя і Васіліна Міцкевіч! А частку пра Быкава — найлепшы біёграф Быкава Сяргей Шапран!

20:15-22:00 — выступ музычных гуртоў:

— гурт ZnaROCK;
— гурт Zanzibar;
— гурт Recha.

 

Уваход: 5 рублёў.

  • 16 февраля 2017
  • Автор nevr

Афиша

27 Июля (четверг)

09 Августа (среда)

12 Августа (суббота)

19 Августа (суббота)

26 Августа (суббота)

29 Августа (вторник)

Вся афиша →

Статистика

15
2304

Фотогалерея

Street Instinct

18 июля 2009, "Улицы города Минска"

Фестиваль уличного искусства Street Instinct в Минске. Граффити в исполнении участников из Беларуси, России и Украины

  • Автор frost_phr