→ Музыка

Камяніца 2017

16 Сентября (суббота), 12:00, Строчицы

Фестываль «Камяніца»

Хэдлайнерам фестывалю сёлета будзе украінскі гурт Onuka, які арганічна спалучае актуальную электроніку і традыцыйныя ўкраінскія інструменты.

Фестываль адбудзецца на пляцоўцы Музею народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо (4 кіламетры за аўтарынкам «Малінаўка»). Усе грошы квіткоў ідуць на рахункі музея і скарыстоўваюцца для захавання ўнікальнай калекцыі беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў.

Арганізатары «Камяніцы» традыцыйна прымаюць заяўкі на ўдзел у кірмашы нацыянальнай культуры. Перавага надаецца найбольш арыгінальным праектам, якія працуюць у беларускім кантэксце. Заяўкі можна адпраўляць да 8 верасня на мэйл kamianica2003@gmail.com з апісаннем, прыкладамі і кантактамі.

Першыя 500 квіткоў на фестываль каштуюць 5 рублёў 50 капеек. Набыць іх можна толькі ў офісе Музея народнай архітэктуры і побыту – Мінск, Кальварыйская д.17, п. 614. З 10:00 да 16:30, толькі з 22 да 25 жніўня.

Астатнія квіткі можна набыць праз Bycard.by і SMSbilet.by. Папярэднія кошты: дарослы – 10 руб., студэнцкі – 7 руб., школьны –  5 руб. У дзень фестывалю: дарослы – 15 руб., студэнцкі – 8 руб., школьны – 5 руб.. Для дзяцей дашкольнага ўзросту уваход бясплатны. Інфалінія: (029) 363 76 85, (017) 209?41-63.

  • 24 августа 2017
  • Автор nevr

Статистика

15
2315

Фотогалерея

Flёur

13 сентября 2013, "Re:Public"

Фотографии с концерта группы Flёur в Минске

  • Автор yurakul