→ Музыка

Гурт Vuraj. Палеская праграма Lito

20 Июня (вторник), 19:00, Театр имени Янки Купалы

Эксклюзіўны канцэрт
 

Што спяваеце?” – “Літо!” Вось так проста – адным словам “літо” – на Палессі называюць цыкл летніх абрадавых песень, у якіх знайшлі адбітак звычаі, павер’і і ўяўленні нашага народа. Паэтычная і вобразная прыгажосць прыроды ў час яе найбуйнейшага росквіту і маляўнічыя гісторыі летняй пары насычаюць песні гэтага перыяду асаблівай энергетычнай сілай.
 

20 чэрвеня Купалаўскі тэатр запрашае ўсіх аматараў беларускай музыкі на канцэрт гурту Vuraj з прэзентацыяй праграмы Lito. Лідар гурту Сяржук Доўгушаў распавёў, што ў праграму трапілі песні, запісаныя на працягу апошніх чатырох год падчас этнаграфічных экспедыцый па самых розных рэгіёнах беларускага Палесся. Сабраны матэрыял быў “перажыты, пераасэнсаваны і пераказаны” маладымі беларускімі музыкамі, набыў новае інструментальнае гучанне, але захаваў аўтэнтычную мелодыку і мікрамову кожнага асобнага рэгіёна.

Мінская прэм’ера праграмы Lito адзначае пачатак вялікага гастрольнага тура гурту Vuraj па краінах блізкага і далёкага замежжа і дае адлік запісу новага аднайменнага студыйнага альбому.

Этна-гурт Vuraj працуе над аўтэнтычным песенным матэрыялам і стварае самастойныя творы на аснове народных песень. У склад гурту ўваходзяць: Анастасія Папова (скрыпка), Эрык Арлоў-Шымкус (кантрабас), Вольга Палякова (флейта), Данііл Залескі (бубны), Іван Арцімовіч (гітара), Сяржук Доўгушаў (вакал, колавая ліра, духавыя народныя інструменты). Музыкі збіраюць народныя песні ў этнаграфічных экспедыцыях і надаюць ім аўтарскае гучанне, якое адзначаецца сумессю фольку, року, джазу і псіхадэлічных эфектаў.

Гурт выпусціцў 3 альбомы: “Vuraj” (2010), “Песні, казачкі ды танцы” (2011), “Rajok” (2014), а таксама міні-альбом “6 zahadok” (2015). Альбом “Rajok” стаў найлепшым фольк-альбомам 2014 года па меркаванні музычнага парталу experty.by.

У 2016 годзе гурт Vuraj атрымаў прэстыжную прэмію “Героі года” за ўнёсак у развіццё беларускай музыкі па версіі партала Tuzin.fm.

 

Квіткі: ад 15 BYN

  • 18 мая 2017
  • Автор nevr

Статистика

15
2319

Фотогалерея

Kilkim Zaibu

23 июня 2012, "где-то"

Фотографии с балтийского фестиваля хэви-метал и фолк музыки Kilkim Zaibu, Varniai, Литва. День 2.

  • Автор sviatlana_dubavets