→ Музыка

«Дачакайся, матуля»: Вайцюшкевіч прадставіць у Мінску праграму на вершы Бураўкіна

26 Мая (пятница), 19:00, Дворец культуры им. Шарко

26 траўня ў мінскім Палацы культуры імя Шарко ў межах сольнага канцэрта Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra выканаюць лепшыя песні на вершы паэта Генадзя Бураўкіна – аднаго з галоўных лірыкаў беларускай паэзіі.
 

Першае супрацоўніцтва Вайцюшкевіча з Бураўкіным адбылося акурат дзесяць год таму – тады выйшаў альбом «Лірыка», цалкам напісаны на вершы паэта. Паздней Зміцер ствараў з Генадзем Мікалаевічам кампазіцыі для альбомаў «Тое, што трэба» (2008), «Варанок» (2013), «Наша песня» (2015). Былі і неальбомныя творы – напрыклад, песня «Дакачайся, матуля», якая і дала назву праграме.

"Я шмат працаваў з рознымі паэтамі. Для мяне на фоне іншых Генадзь Бураўкін выдзяляеца спалучэннем прастаты і глыбіні. Тыя ж «Калыханка», «Месяц – жоўтая лодка» или «Дачакайся матуля» – гэта праніклівая лірыка з вельмі тонкім адчуваннем слова, – кажа Вайцюшкевіч. – А яшчэ Генадзь Мікалаевіч адзіны, хто мне тэлефанаваў пасля канцэрта і за нешта хваліў, за нешта рабіў заўвагі. Ён па-бацькоўску курыраваў мяне. Зараз такога няма і больш не будзе".

Паэт Генадзь Бураўкін пайшоў з жыцця амаль тры гады таму – 30 траўня 2014 года.

 

Квіткі ад 18 руб. Продаж: у касах і на сайтах Kvitki.by, Bezkasira.by, Smsbilet.by.

 

  • 11 мая 2017
  • Автор nevr

Статистика

15
2320

Фотогалерея

Freestyle Cup 2010

15 октября 2010, "Реактор"

Фотографии с хип-хоп фестиваля Freestyle Cup 2010

  • Автор nevr