→ Музыка

КУПАЛЬСКАЕ КОЛА 2017

24 Июня (суббота), 12:00, Дукорскі маёнтак

24-25 чэрвеня адбудзецца 8-мы міжнародны музычны фестываль «Купальскае Кола 2017».
 

Рады паведаміць, што 25-26 чэрвеня 2017 года ў загарадным комплексе "Камарова" адбудзецца 8 міжнародны open-air фестываль "Купальскае Кола 2017"! Фестываль прысвечаны старажытнаму народнаму святу — Купаллю, прымяркаванаму да дня летняга сонцастаяння, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворчыя сілы зямлі. Ужо шмат гадоў “Купальскае Кола” паспяхова збірае на адной сцэне мноства знакамітых таленавітых пэган- і фольк-метал гуртоў, аўтэнтычна- і сярэднявечна-фолькавых калектываў, а таксама прадстаўнікоў фольк-мадэрновага і эксперыментальнага кірункаў.
 

За сваю шматгадовую гісторыю фестываль “Купальскае Кола” зрабіў ва ўсіх аспектах значны крок наперад, і сёння ён прадстаўляе выдатную альтэрнатыву летнім музычным фэстам “Metal Crowd» (Беларусь), “CAMF» (Украіна) і “Kilkim Zaibu» (Літва).

У 2014 годзе фестываль «Купальскае Кола» пасля традыцыйнага канцэрта ў Мінску ў наступныя два выходныя днi амаль з тым жа складам удзельнікаў працягнуўся ў фартэцыі горада Камянец-Падольскі ва Украіне.

У 2015 годзе найбуйнейшы беларускі музычны фэст са шматгадовай гісторыяй выйшаў на новы, больш маштабны ўзровень і атрымаў яшчэ большую прастору для развіцця. Open-air фестываль «Купальскае Кола», які быў арганізаваны ў музейным комплексе "Дудуткі," наведалі больш за 3000 гасцей з Беларусі і краін блізкага і далёкага замежжа. Пад час фестываля праходзіла мноства разнапланавых мерапрыемстваў, аб'яднаных адной агульнай ідэяй, былі зладжаны розныя лакацыі і, канешне, быў арганізаваны вялікі двухдзённы open-air канцэрт з удзелам знакавых калектываў беларускай і зорак замежнай фолк і метал сцэны!

Omut, FRAM, Палац, Стары Ольса, Gods Tower і, вядома ж, хэдлайнеры – знакамітыя палякі Vader – гэта толькі малая частка музычных гуртоў, якія прымалі ўдзел у фестывалі «Купальскае Кола 2015»!

Сёння “Купальскае Кола” можна разглядаць не толькі як фестываль, які збірае на адной сцэне музычных монстраў з “першага дывізіёну” беларускай сцэны, і як пляцоўку для станаўлення і папулярызацыі менш шырокавядомых айчынных гуртоў. Штогод да ўдзелу ў фэсце далучаецца ўсё больш выдатных замежных калектываў разнастайных кірункаў, а таму імпрэза набывае сапраўды інтэрнацыянальны характар і прэтэндуе на фармат крупнага міжнароднага фестываля.

У 2017 годзе ў межах open-air фестываля «Купальскае Кола» гасцей і ўдзельнікаў будзе чакаць шэраг асноўных пляцовак:

• Канцэртная пляцоўка. Музычныя калектывы folk / folk-rock / pagan і сумежных кірункаў. Жывы гук.

• Горад майстроў: рамесныя майстэрні: кузня, ганчарная майстэрня, саломапляценне, абрадавая лялька, ткацтва і г.д.

• Кірмаш: вырабы традыцыйных рамесных майстэрняў ручной працы, посуд, адзенне, упрыгожванні, вырабы з лёну і г.д.

• Актыўная пляцоўка: страйкбол, пэйнтбол, правядзенне традыцыйных купальскіх гульняў.

• Этна-пляцоўка: аднаўленне традыцыйных абрадаў святкавання Купалля, варожбы, пляценне і запуск вянкоў па вадзе, купальскія вогнішчы і г.д.

У канцэртнай частцы фестываля «Купальскае Кола» прымуць удзел больш за 20 калектываў, у прыватнасці: Стары Ольса, Znich, Gods Tower, Omut, Горынь, Рутвiца (Беларусь), Krusher (Польшча), Тролль гнет ель (Расія), Nokturnal Mortum (Украіна ) і многія іншыя.

 

Дадатковую інфармацыю пра фестываль можна атрымаць на афіцыйным сайце мерапрыемства і па тэлефонах:
29 1117576
29 6490888
44 7721511

  • 5 мая 2017
  • Автор nevr

Афиша

26 Августа (суббота)

29 Августа (вторник)

01 Сентября (пятница)

09 Сентября (суббота)

15 Сентября (пятница)

17 Сентября (воскресенье)

Вся афиша →

Статистика

15
2308

Фотогалерея

Влади (Каста)

2 февраля 2013, "Re:Public"

Фотографии с концерта Влади (Каста) в Минске

  • Автор navstyachka