→ Музыка

Рок яднае!

04 Июня (воскресенье), 21:00, Молодечно

4 чэрвеня ў Летнім амфітэатры ў Маладзечна адбудзецца канцэрт «Рок яднае!» з удзелам гуртоў «Ногу Свело!», O.Torvald, NAVIBAND і :B:N:!
 

«Рок яднае!» – гэта праект, старт якому дае вялікі канцэрт у Летнім амфітэатры ў Маладзечна. Рок яднае людзей, незалежна ад іх краіны, культуры і ўзроста. Найбольш дэмакратычны і разнастайны музычны кірунак набліжае нас адно да аднаго, дапамагае пачуць, адчуць і зразумець.
 

Удзельнікі:

НОГУ СВЕЛО! (РАСІЯ)
Папулярны, дзерзкі і іранічны гурт, кожны выступ якога ў Беларусі праходзіць з аншлагам. «Идем на Восток», «Сибирская любовь», «В темноте», «Кукла»,  «Я не последний герой»,  «Наши юные смешные голоса», «Хару Мамбуру» – знаёмыя і любімыя песні гурта.

O.TORVALD (УКРАІНА)
Удзельнікі «Еўрабачання-2017» ад Украіны ўпершыню ў Беларусі! Яскравы гурт, тэксты песень якога прасякнуты пачуццём вольнасці і маладосці. Выступ O.Torvald на паўфінале адбора на «Еўрабачанне» высока ацаніла спявачка Джамала, пераможца леташняга конкурсу.

NAVI (БЕЛАРУСЬ)
Малады беларускі гурт, які паспеў стаць сапраўдным улюбёнцам публікі, удзельнікам «Еўрабачання-2017» ад Беларусі ды ўвогуле сімвалам маладых і таленавітых.

:B:N: (БЕЛАРУСЬ)
Беларускамоўны рок-гурт, які ўжо цягам 17 год паспяхова выступае ў Беларусі і за мяжой. Апошні сёлетні вялікі канцэрт «Рок’н’гёрлз» 27 студзеня, у якім упершыню за гісторыю гурта удзельнічалі дзяўчыны: Анастасія Шпакоўская (NAKA), Паліна Рэспубліка, Берта (удзельніца «Х-фактара»), Таццяна Трухан – выклікаў новую хвалю цікаўнасці да гурта.

 

Квіткі: 27.50 - 37.50 BYN
 

  • 6 апреля 2017
  • Автор nevr

Афиша

31 Мая (среда)

01 Июня (четверг)

03 Июня (суббота)

04 Июня (воскресенье)

05 Июня (понедельник)

06 Июня (вторник)

Вся афиша →

Статистика

15
2273

Фотогалерея

Amatory

2 декабря 2010, "Реактор"

Фотографии с презентации нового альбома группы Amatory

  • Автор navstyachka