→ Музыка

Лепшы квас

14 Апреля (пятница), 19:00, ILI

Вялікі электрычны канцэрт гурта «Лепшы квас»

Малады гурт «Лепшы квас» паставіў перад сабой мэту — павялічыць аўдыторыю прыхільнікаў у 4 разы. І зрабіць гэта музыкі збіраюцца ўсяго за два месяцы!

Гурт «Лепшы квас» заявіў пра запуск праекта «#bitkom», у яго межах музыкі плануюць сабраць на свой электрычны канцэрт, які адбудзецца 14 красавіка ў клубе «ІЛІ», поўную залю — 200 чалавек.

8 лютага хлопцы адыгралі акустычны сэт у «Доме Фішэра». Маленькая заля, якая разлічаная на 50 чалавек, была цалкам забітая слухачамі. Падчас акустычнага канцэрта музыкі абвесцілі пра намер сабраць на электрычным канцэрце ў клубе «ІЛІ» публіку ў чатыры разы большую па колькасці, чым у «Доме Фішэра». Цягам двух месяцаў хлопцы будуць весці відэа-дзённік, у якім збіраюцца паказаць сябе і сваё жыццё з усіх бакоў. У кожнага будзе магчымасць сачыць за жыццём гурта ў рэжыме анлайн.
 

Хлопцы плануюць сустракацца з вядомымі беларускімі музыкамі, праводзіць конкурсы, розыгрышы, ну і вядома, займацца музыкай пад наглядам відэакамер. Кожны зможа дапамагчы хлопцам здзейсніць іх мару. Тыя, хто набудуць квіткі, атрымаюць магчымасць трапіць на рэпетыцыю, запіс ці нефармальную сустрэчу з гуртом.

Сэнс праекта: сабраць на сольным канцэрце залю «бітком» і павялічыць колькасць падпісантаў сацыяльных сетак у некалькі разоў. Простымі словамі, зрабіць за 2 месяца тое, чаго некаторыя музыкі дасягалі гадамі.
Хэштэгі праекта #bitkom #lepshykvas

Гурт «Лепшы квас» – малады гурт, заснаваны летам 2015 года. За гэты час хлопцы паспелі прэзентаваць сваю творчасць на вялікай колькасці пляцовак у Беларусі, а так сама за яе межамі. Песні гурта знаходзяцца ў ратацыі беларускіх радыёстанцый.
 

Квіткі:
— папярэдне — 10 рублёў,
— ад 2 і болей адначасова — 8 рублёў за кожны: пішыце сюды: http://vk.com/write5867146);
— у дзень канцэрта на месцы — 12 рублёў

 

  • 13 марта 2017
  • Автор nevr

Статистика

15
2320

Фотогалерея

Oomph!

28 марта 2017, "Re:Public"

Фотографии с концерта группы Oomph! в Минске

  • Автор marina_serebryakova