→ Искусство

Прывіды "Тахелеса"

28 Апреля (пятница), 18:00, Верх

Фэст незалежнага мастацтва
 

Шэсьць гадзінаў шаленства! Дзьве сцэны! Болей за 20 удзельнікаў!

InZhest
Zartipo
Канстанцін Мужаў
Buben - Naruszewicz - Baisan
Аляксандар Зайцаў
Noizov Kov4eg
Aortha & Goron
Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk
Kritchev vs. Ban
Юрась Барысевіч
Travm
Masque Noir feat. Ільля Сін
Vesicatoria
Зьміцер Вішнёў
Вольга Рагавая
Antara
ISM
Ex-тэатар Eye
Яўген Рагозін
Сонечны Сахалін
Buben & Nasta Labada
DJ Pogodina
Арт-суполка “Няхай”

Спэцыяльны госьць -- былы дырэктар "Тахелеса" Марцін Райтэр

І, зразумела, выстава Алеся Родзіма "Global Warning / Global Warming".

Пяць гадоў таму спыніў існаванне культавы берлінскі кунстхаўз “Тахелес”. Вялізны пашарпаны будынак у цэнтры капіталістычнага мегаполіса прыцягваў натоўпы наведвальнікаў сваёй непараўнальнай ні з чым атмасферай творчай свабоды – на самай мяжы з вар’яцтвам. Яе стваралі мастакі з усяго свету – і, не ў апошнюю чаргу, з Беларусі. Галоўныя выыставачныя прасторы арт-цэнтра шмат гадоў займалі цыклапічныя палотны Алеся Родзіна, а ў межах фестывалю “Дах” у “Тахелесе” стараннямі яго галоўнага “рухавіка” Змітра Юркевіча выступілі некалькі соцень беларускіх аўтараў усіх магчымых відаў і жанраў.


Здавалася б, такое месца на свеце можа быць толькі адным, і паўтарыць яго ніяк не атрымаецца. Але… прывіды “Тахелеса” па-ранейшаму блукаюць па Еўропе, і цалкам магчыма, што яны асядуць на ПМЖ менавіта ў Мінску!
Выстава Алеся Родзіна “Global Warning/ Global Warming” пераехала з Берліна ў прастору “Верх”, што пазіцыянуе сябе менавіта як пляцоўка для творчага эксперыменту і нечаканага сінтэза розных мастацтваў. А 28 красавіка там адбудзецца фэст, які збярэ беспрэцэдэнтна моцную абойму мэтраў беларускага андэрграўнду. Гэта будзе мастацкі трып працягласьцю ў шэсць гадзін! Дзьве сцэны! Болей за 20 удзельнікаў! Новыя эксклюзіўныя праекты, гукавыя і візуальныя эксперыменты, нечаканыя творчыя калабарацыі, эпатажныя перформансы… Усё гэта і павінна ўтварыць тую вычварную куламесу, якая дапаможа публцы адкрыць шлях у новую рэальнасць.


“Акрапіць куты” і перадаць эстафету ў Мінск прыедзе адзін са стваральнікаў і былы дырэктар “Тахелеса” Марцін Райтэр. Легенда нямецкай контркультуры прывязе сваю выставу, прачытае лекцыю і з радасцю патусуецца з усімі ахвотнымі. А хэдлайнерам фэста стане легенда беларускага незалежнага мастацтва -- пластычны тэатр Вячаслава Іназемцава InZhest з новым, як заўсёды, нечаканым перформансам.

 

Уваход 5 (пяць!) руб.

  • 17 апреля 2017
  • Автор nevr

Афиша

01 Мая (понедельник)

06 Мая (суббота)

12 Мая (пятница)

13 Мая (суббота)

14 Мая (воскресенье)

18 Мая (четверг)

Вся афиша →

Статистика

15
2251

Фотогалерея

ДаБро

23 октября 2011, "Мулен Руж"

Фотографии с фестиваля беларусского регги ДаБро: Аддис Абеба и Botanic Project

  • Автор yurakul